Адзіны дзень інфармавання

пройдзе ў раёне ў чацвер, 18 лістапада бягучага года.
Члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп будуць выступаць у працоўных калектывах і па месцы жыхарства на тэму: “Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2011 — 2015 г.г. — новы твар беларускай дзяржавы”.

6 — 7 снежня 2010 года ў Мінску адбудзецца чацвёрты Усебеларускі народны сход. Выбраныя народам 2500 удзельнікаў сходу падвядуць вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у бягучай пяцігодцы і абмяркуюць асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2011 — 2015 г.г.
Мэтанакіраваная дзяржаўная палітыка па павышэнні ўзроўню жыцця насельніцтва дазволіла павялічыць рэальныя грашовыя даходы насельніцтва за бягучую пяцігодку ў 1,75 раза. Рэальная зарабатная плата ўзрасла на 59%, рэальная пенсія па ўзросце — на 58%.
Значна паменшылася колькасць малазабяспечанага насельніцтва — з 12,7% у 2005 годзе да 5,4%у 2010 годзе.
Рэгіструемае беспрацоўе ўтрымліваецца ў сацыяльна дазволеных межах — 0,8 — 0,9% да эканамічна актыўнага насельніцтва.
Запавольніліся тэмпы скарачэння колькасці насельніцтва. Чакаемая працягласць жыцця павялічылася з 68,8 года ў 2005 годзе да 71 года ў 2010-м. Узровень смяротнасці сярод немаўлят у параўнанні з 2005 годам скараціўся ў 1,7 раза і з’яўляецца самым нізкім сярод краін СНД.
У выніку, па апошніх дадзеных Праграмы развіцця ААН, па абагульняючым паказчыку ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця краін — індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу — Беларусь заняла 68-е месца сярод 182 дзяржаў, апярэдзіла ўсе краіны СНД і ўвайшла ў групу краін з высокім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу.
Папярэдняя адзнака выканання асноўных паказчыкаў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці на 2006 — 2010 гады сведчыць, што, ня-гледзячы на негатыўныя наступствы сусветнага фінансавага крызісу, яны будуць выкананы.
Аб гэтым, а таксама аб паказчыках інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 2011 — 2015 г.г., прагнозах экспарту тавараў і паслуг у 2011 — 2015 г.г., асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011 — 2015 г.г. і іншым будзе весціся размова падчас адзінага дня інфармавання.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.