АКАЗАНЫ ВЫСОКІ ДАВЕР

У аўторак, 2 лістапада, у раённым Доме культуры адбыўся раённы сход упаўнаважаных па вылучэнні кандыдатур і выбранні ўдзельнікаў чацвёртага Усебеларускага народнага сходу. Удзел у яго рабоце прыняў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама В.У.Некрашэвіч.
Слова для інфармацыі па парадку дня сходу было прадастаўлена старшыні раённага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні чацвёртага Усебеларускага народнага сходу, намесніку старшыні райвыканкама В.У.Гаршковай.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2010 г. №531, адзначыла В.У.Гаршкова, на 6-7 снежня назначана склікаць чацвёрты Усебеларускі народны сход. Устаноўлены састаў удзельнікаў сходу ў колькасці 2500 чалавек, у тым ліку ад г.Мінска — 400 чалавек, ад кожнай вобласці — па 350 чалавек. На сходзе будзе абмеркавана пытанне аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь за 2006-2010 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады.
Распараджэннем старшыні райвыканкама ад 14 мая 2010 г. №51р быў утвораны раённы аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні чацвёртага Усебеларускага народнага сходу ў колькасці 9 чалавек. На пасяджэнні аргкамітэта было прынята рашэнне аб тэрмінах правядзення сходаў у працоўных калектывах па выбранні ўпаўнаважаных на раённы сход, аб норме прадстаўніцтва на ім, даце і месцы правядзення.
Як адзначыла В.У.Гаршкова, сходы ў працоўных калектывах па выбранні ўпаўнаважаных на раённы сход прайшлі арганізавана, згодна графіка з 20 па 27 кастрычніка. Вытрымана ўстаноўленая раённым аргкамітэтам норма прадстаўніцтва: 1 упаўнаважаны ад 16 працуючых. Усяго на раённы сход было выбрана 450 упаўнаважаных.
Абласным арганізацыйным камітэтам раёну ўстаноўлена квота выбрання ўдзельнікаў чацвёртага Усебеларускага народнага сходу — 7 чалавек. У адпаведнасці з парадкам вылучэння кандыдатур і выбрання ўдзельнікаў чацвёртага Усебеларускага народнага сходу, зацверджаным Рэспубліканскім арганізацыйным камітэтам па падрыхтоўцы і правядзенні чацвёртага Усебеларускага народнага сходу, вылучэнне кандыдатур можа праводзіцца па ініцыятыве раённага арганізацыйнага камітэта. Ад раённага аргкамітэта была ўнесена прапанова аб вылучэнні наступных кандыдатур удзельнікаў чацвёртага Усебеларускага народнага сходу ад Кіраўскага раёна: трактарыста-машыніста СВК “Калгас “Беларусь” М.В. Бялянава, прадаўца 6-га разраду ўніверсама “Меркурый” г.Кіраўска Н.Р.Бокач, вадзіцеля аўтобуса Кіраўскага філіяла “Аўтапарк №14” ААТ “Магілёўаўтатранс” А.Д.Бычкова, урача-дэрматавенеролага УЗ “Кіраўская цэнтральная раённая бальніца” А.Р. Дворкіна, настаўніка працоўнага навучання СШ №1 г.Кіраўска А.У.Пархамовіч, старшыні раённага выканаўчага камітэта У.У.Піскіжава, старшыні СВК “Чырвоны баец” А.У. Серакова. Згодна праведзенага галасавання яны аднагалосна выбраны ўдзельнікамі чацвёртага Усебеларускага народнага сходу.
Старшыня райвыканкама У.У. Піскіжаў ад імя выбраных на раённым сходзе ўпаўнаважаных сямі прадстаўнікоў Кіраўшчыны выказаў удзячнасць за аказаны высокі давер прадстаўляць інтарэсы ўсіх жыхароў нашага раёна на чацвёртым Усебеларускім народным сходзе. Гэта не толькі давер, заўважыў старшыня райвыканкама, але і вялікая адказнасць — удзельнічаць у абмеркаванні планаў развіцця нашай краіны на прадстаячы пяцігадовы перыяд. Ён падкрэсліў, што гэтая апраўдаўшая сябе форма кіравання з’яўляецца гарантыяй сацыяльна-эканамічнай стабільнасці краіны. З аднаго боку, яна паказвае, што беларускаму народу далёка неабыякавыя пытанні дзяржаўнага будаўніцтва, з другога — актыўнасць, з якой беларускія грамадзяне ўключаюцца ў падрыхтоўку і правядзенне сходаў, абмеркаванне іх вынікаў, даказвае, што дадзены форум — рэальна дзеючы механізм народаўладдзя.
У.У.Піскіжаў адзначыў, што задачай дэлегатаў чацвёртага Усебеларускага народнага сходу ад Кіраўскага раёна з’яўляецца не толькі ўдзел у абмеркаванні ўнесеных на парадак дня пытанняў, але і, што вельмі важна, данясенне да кожнага жыхара раёна вынікаў народнага абмеркавання ў максімальна кароткія тэрміны.
Напярэдадні важнага грамадска-палітычнага мера-прыемства можна сказаць, што кіраўчане ўнеслі свой уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Ацэньваючы зробленае працоўнымі калектывамі раёна за 2006-2009 гады і 9 месяцаў бягучага года, старшыня райвыканкама паведаміў, што прагназуемы паказчык па вытворчасці прамысловай прадукцы пераўзыдзены на 35 працэнтных пунктаў, прырост аб’ёму спажывецкіх тавараў забяспечаны на 81,7% пры заданні 33%. Вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі сельскагаспадарчых арганізацый за пяцігодку павялічылася больш чым на 50% пры заданні 44,4%. Пераўзыдзены параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, зацверджаныя на 2006-2010 гады, па экспарце тавараў — на 17,3%, імпарце — на 103,2%. За 2006-2009 гады і 9 месяцаў 2010 года рост роз-нічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі склаў 194,5% да ўзроўню 2005 года пры прагнозе 169%. За апошнія чатыры гады і 9 месяцаў у эканоміку раёна інвесціравана больш 208 млрд. руб.
Як вынік работы па павышэнні дабрабыту людзей, сярэднямесячная заработная плата па раёне ўзрасла са 161 долара ЗША ў эквіваленце ў снежні 2009 года да 325 долараў у верасні 2010 года. За ўказаны перыяд у раёне створана 887 новых рабочых месц. З дзяржаўнай падтрымкай уведзена ў эксплуатацыю 212 кватэр у шматкватэрных жылых дамах, палепшаны жыллёвыя ўмовы сельскага насельніцтва за кошт будаўніцтва 209 жылых дамоў.
У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі ў раён укладзена 532 млрд. руб. Створана 9 аграгарадкоў з вытворчай, інжынерна-транспартнай і сацыяльнай інфраструктурай. Да канца года будзе ўведзены ў строй дзеючых аграгарадок Скрыпліца.
Адбыліся бачныя змены ў якасці транспартнага і гандлёвага абслугоўвання насельніцтва раёна, іншых галінах і сферах дзейнасці.
Разам з тым, заўважыў у сваёй прамове У.У.Піскіжаў, мы ўсведамляем, што зроблена яшчэ далёка не ўсё, што неабходна для камфортнага жыцця людзей. Далейшае ўладкаванне нашага горада і сельскіх населеных пунктаў, забяспечанасць рабочымі месцамі, узровень бытавога камфорту насельніцтва, асартымент даступных тавараў у гандлёвай сетцы, магчымасць цікавага правядзення вольнага часу і адпачынку — усё гэта і многае іншае патрабуе далейшага паляпшэння.
Пяцігадовы этап дзяржаўнага будаўніцтва завяршаецца. Для нас усіх, адзначыў кіраўнік раённай вертыкалі ўлады, сёння справа гонару — замацаваць свае пазіцыі, зрабіць новы ўпэўнены крок у далейшым развіцці нашага раёна. Трэба быць гатовымі да таго, што надыходзячая пяцігодка будзе яшчэ больш напружанай і што далейшае эканамічнае развіццё нашага рэгіёна, павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва ў вызначальнай ступені будзе залежаць ад адносін да тых абавязкаў, якія на нас ускладзены. “Я ўпэўнены ў тым, — адзначыў У.У.Піскіжаў, — што мы разам у стане рэалізаваць самыя амбіцыёзныя планы.”
Напрыканцы сходу ўпаўнаважаных адбыўся канцэрт удзельнікаў мастацкай самадзейнасці.
Наталля ХАДАКОВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.