Галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах збіраюцца 95% грамадзян

Колькасць грамадзян Беларусі, якія збіраюцца прыняць удзел у галасаванні на прэзідэнцкіх выбарах, за тыдзень узрасла да 95 %. Аб гэтым сведчаць вынікі маніторынгу грамадскай думкі, праведзенага 18-20 кастрычніка Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі (ІАЦ).
У час апытання, праведзенага 11-14 кастрычніка, аб намеры прыйсці на выбарчыя ўчасткі, заявілі 89,5 % рэспандэнтаў, а яшчэ раней — 4-6 кастрычніка — 89 %.
Паводле дадзеных апошняга маніторынгу, 3 % апытаных яшчэ не вырашылі, ці будуць удзельнічаць у выбарах. 2 % рэспандэнтаў заявілі, што не будуць удзельнічаць у выбарах.
Вызначаючы электаральныя сімпатыі рэспандэнтаў, сацыёлагі высветлілі, што калі б выбары адбыліся заўтра, за дзеючага кіраўніка дзяржавы былі б гатовы прагаласаваць 66,2 % ўдзельнікаў апытання. За тыдзень гэты паказчык вырас на 1 пункт. Значная частка ўдзельнікаў маніторынгу (28,7 %) па-ранейшаму не могуць або не хочуць назваць прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду Прэзідэнта, за якога маюць намер аддаць свой голас.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.