Генпракуратура накіравала афіцыйнае папярэджанне двум кандыдатам у Прэзідэнты

Кандыдату ў Прэзідэнты Беларусі Віталю Рымашэўскаму 24 лістапада ўручана афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства і недапушчальнасці дзейнасці, звязанай з арганізацыяй правядзення масавага мерапрыемства на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.
Афіцыйнае папярэджанне таксама аформлена на кандыдата ў Прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Раней Мікалай Статкевіч быў папярэджаны Генпракуратурай аб магчымых мерах адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў. Кандыдат у Прэзідэнты ў час прамога эфіру на рэспубліканскім тэлеканале заклікаў выбаршчыкаў з’явіцца на несанкцыянаваны мітынг. «Правядзенне і арганізацыя гэтага мітынгу парушаюць патрабаванне беларускага заканадаўства», — адзначыў начальнік упраўлення па нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Генпракуратуры Павел Радзівонаў.
Найбольш жорсткім пакараннем для кандыдатаў у Прэзідэнты могуць стаць меры, якія можа прыняць Цэнтрвыбаркам. «Яны звязаны з пазбаўленнем статусу кандыдата ў Прэзідэнты», — растлумачыў прадстаўнік Генпракуратуры.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.