«Кіравец» — выданне папулярнае

Як паведамілі ў аддзеле па падпісцы раённага вузла паштовай сувязі, па выніках папярэдняй падпісной кампаніі самай папулярнай газетай у жыхароў раёна з’яўляецца “Кіравец”. Армія яго падпісчыкаў налічвае ў сваіх радах больш за 3330 чалавек.
Сярод рэспубліканскіх газет жыхары раёна аддаюць перавагу “Советской Белоруссии” — 1439 падпісчыкаў.
1162 чалавекі выпісваюць абласныя газеты.
Карыстаюцца папулярнасцю часопісы — усяго выпісана 6494 экземпляры. У асноўным кіраўчане і жыхары раёна чытаюць выданні “Гаспадыня”, “Кудесница”, “Хозяин”, сярод дзіцячых часопісаў перавалодваюць “Рюкзачок” і “Незнайка”.
Нагадваем нашым чытачам, што ўжо зараз можна аформіць падпіску на раённую газету “Кіравец” на першы квартал ці першае паўгоддзе 2011 года, прычым падпісная цана застаецца на ўзроўні 2010 года.
Будзьце з намі!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.