Наглядальнікі змогуць бачыць працэдуру падліку галасоў

«Наглядальнікі змогуць бачыць працэдуру падліку галасоў. Больш таго, ЦВК прыняў пастанову, у адпаведнасці з якой наглядальнікі могуць выконваць свае функцыі ва ўмовах, што даюць магчымасць бачыць працэдуру падліку. А працэдура падліку ўключае ў сябе ўсё: як сартуюцца бюлетэні, іх змест і інш.», — адзначыла Лідзія Ярмошына на оnline-канферэнцыі. Але прапісаць канкрэтна, што кожны бюлетэнь будзе падымацца і зачытвацца, ЦВК не можа, паколькі такія дзеянні будуць трактавацца як умяшанне ў выбарчае заканадаўства, сказала кіраўнік ЦВК.
Пры распрацоўцы выбарчага заканадаўства краіны ўлічваўся вопыт Беларусі і іншых дзяржаў. «Усе тыя, хто працаваў у ЦВК, палічылі, што празмерна рэгламентаваць дзеянні ўчастковых выбарчых камісій нельга. Дакладная рэгламентацыя прывядзе да таго, што грамадзяне, якія не з’яўляюцца прафесіяналамі, паўсюдна будуць парушаць гэты рытуал. Яны павінны быць дастаткова свабодныя ў сваіх дзеяннях і лічыць так, як ім зручна. Таму наша заканадаўства не прапісвае гэта», — растлумачыла Лідзія Ярмошына.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.