Наш агульны клопат

Нягледзячы на праводзімую ў раёне мэтанакіраваную работу па выхаванні моладзі, прафілактыцы шкодных звычак у яе асяроддзі, асацыяльных паводзін і правапарушэнняў, гэтыя негатыўныя праявы працягваюць мець месца. Таму ёсць патрэба ўзмацніць увагу грамадскасці, усіх зацікаўленых структур, самой моладзі да вырашэння адзначаных праблем. З гэтай мэтай рэдакцыя адкрывае спецыяльную рубрыку “Наш агульны клопат”, пад якой будуць публікавацца матэрыялы аб карысным вопыце наладжвання вольнага часу моладзі, работы па прафілактыцы п’янства, сямейнага недабрабыту, іншых негатыўных з’яў.
Запрашаем усіх неабыякавых да гэтай праблемы прадстаўнікоў зацікаўленых структур і арганізацый, людзей любога ўзросту дзяліцца на старонках газеты сваімі думкамі, меркаваннямі, слушнымі парадамі па вызначанай тэме, а таксама цікавым вопытам работы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.