Нашы мадэлі — лепшыя

У мінулую пятніцу ў Магілёве адбыўся абласны конкурс мадэльераў і дызайнераў адзення «Модны сілуэт». У ім прымалі ўдзел 13 прадпрыемстваў сістэмы «Магілёўаблбыт», а таксама швейныя каледжы Бабруйска і Магілёва.
Кіраўчане прадставілі калекцыю адзення «Стыльная жанчына», над дызайнам якога працавалі закройшчыцы УКП «Бытпаслугі» Т.А.Курлянчык і Л.А.Салаўёва. Для пашыву былі выкарыстаны тканіна і футра беларускіх вытворцаў – «Сукно», «Канволь» і «БЕЛФА».
Наша калекцыя ўразіла членаў журы: кіраўчане стварылі некалькі вобразаў, прычым гэта адзенне можна выкарыстоўваць не толькі для подыума, але і для выхаду «ў свет», для работы.
Кіраўская калекцыя прызнана лепшай, нас запрасілі прыняць удзел у міжнародным конкурсе.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.