Пра новае аблічча гарадскога рынку

Некалькі месяцаў таму пачалася рэканструкцыя тэрыторыі гарадскога рынку. Чытачы “раёнкі” цікавяцца: што зроблена за гэты час, што яшчэ плануецца і калі рынак распачне работу ў новым абліччы? За адказамі на гэтыя інтрыгуючыя жыхароў Кіраўшчыны пытанні мы звярнуліся да начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама В.В.НЯВІНСКАГА:
— Як паведамлялася раней, рашэнне аб добраўпарадкаванні тэрыторыі гарадскога рынку было прынята ў сувязі з тым, што ў апошні час пагоршыліся ўмовы гандлю. Яны не адпавядалі санітарным нормам і патрабаванням, з-за чаго гаспадары гандлёвых кропак не мелі магчымасці забяспечыць поўны асартымент тавараў, у тым ліку і прадуктовых.
Работы па добраўпарадкаванні вядуцца за кошт будучых гаспадароў гандлёвых павільёнаў. Да цяперашняга часу зроблена электразабеспячэнне тэрыторыі.
Сіламі Кіраўскай ПМК-255 завершаны мантаж фундаментаў пад павільёны. Усяго іх будзе 48.
Устроены ліўневая і цэнтральная каналізацыі, пракладзены водаправод. Гэтыя работы выконвалі працаўнікі УКП “Жылкамгас”.
Зараз работнікі мінскай фірмы “Белерма” вядуць мантаж гандлёвых павільёнаў.
Пры належных пагодных умовах, у бліжэйшы час плануецца заасфальтаваць усю тэрыторыю рынку.
Адначасова з гэтым адпрацоўваюцца пытанні аховы будучых гандлёвых кропак, іх электрычнага ацяплення.
Магчыма, у хуткім часе наладзяць работу кропкі прадуктовага гандлю.
На будучы год запланавана ўладкаванне заезду на тэрыторыю рынку з боку вул.Савецкай. Тут жа будзе абсталявана аўтапаркоўка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.