Прадстаўнікі кандыдатаў упершыню будуць працаваць у ЦВК

Прадстаўнікі кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Беларусі ўпершыню будуць працаваць у ЦВК у якасці членаў камісіі з правам дарадчага голасу. Аб гэтым паведаміла ў час online канферэнцыі на тэму «Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі: новыя спосабы вядзення перадвыбарнай барацьбы» на сайце БелТА старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Прадстаўнікі змогуць актыўна ўплываць на ўсё, што абмяркоўваецца ў ЦВК. Інстытут членаў з правам дарадчага голасу, якія прадстаўлялі палітычныя партыі, выкарыстоўваўся з 2000 года на парламенцкіх выбарах. Вопыт паказвае: прадстаўнікі вельмі актыўна паводзяць сябе на пася-джэннях Цэнтрвыбаркама.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.