Сфарміраваны ўчастковыя камісіі

Завяршыўся яшчэ адзін важны этап выбарчай кампаніі — фарміраванне ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У нашым раёне пытанне “Аб утварэнні ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” было разгледжана на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося 3 лістапада бягучага года. Райвыканкам прыняў рашэнне ўтварыць участковыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (састаў камісій, месца знаходжання і нумары тэлефонаў друкуюцца ў сённяшнім нумары раённай газеты).
Усяго ў раёне ўтворана 28 участковых камісій, іх колькасны састаў — 220 чалавек. Дзяржаўных служачых у саставе ўчастковых камісій — 15 чалавек (6,8%). У саставе ўчастковых камісій грамадзян ва ўзросце да 30 год — 34 чалавекі (15,4%), жанчын — 154 (70%).
У састаў камісій уключана прадстаўнікоў: грамадзян шляхам падачы заяў — 90 (40,9%), працоўных калектываў — 57 (25,9%), грамадскіх аб’яднанняў — 73 (33,2%).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.