У госці — з канцэртам

У адзін з кастрычніцкіх дзён у раён завіталі ўдзельнікі вакальных ансамбляў “Крыніца” і “Гасцінны двор” Клічаўскай раённай ветэранскай арганізацыі.
Гасцей з суседняга раёна прадстаўнікі Кіраўскага раённага савета ветаранаў сустрэлі добрымі словамі прывітання і традыцыйным хлебам-соллю. Затым для іх былі наладжаны змястоўныя экскурсіі ў сельскі Дом культуры і дзіцячы садок а/г Мышкавічы.
Далейшы маршрут візіту прывёў яго гасцей у Кіраўскую дзіцячу школу мастацтваў, на сцэне якой яны распачалі канцэртную праграму. З першых гукаў заўзятых музычных кампазіцый настрой гледачоў стаў па-святочнаму прыўзнятым. За час, на працягу якога доўжыўся канцэрт, і самадзейныя артысты, і гледачы, сярод якіх былі ветэраны вайны і працы, кіраўчане і госці райцэнтра, атрымалі вялізны запал бадзёрасці, энергіі і прыемнага настрою.
Напрыканцы сустрэчы прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый абодвух раёнаў абмяняліся сімвалічнымі сувенірамі і дамовіліся часцей завітваць адзін да аднаго ў госці.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.