Узнагароды — работнікам АПК

Шэраг працаўнікоў сельскай гаспадаркі і аграпрамысловага комплексу раёна да свайго прафесійнага свята атрымаў заслужаныя ўзнагароды за плённую, выніковую працу.
Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджаны дырэктар ААТ “Кіраўскае райагра-прамтэхзабеспячэнне” А.І.Гіраеўскі, грашовымі прэміямі аблвыканкама — загадчыца свінакомплексу СВК “Чырвоны баец” Н.І.Пятруша, намеснік дырэктара УА “Жыліцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы каледж” А.І.Лямцаў.
Ганаровая грамата камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама ўручана першаму намесніку начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама М.Б.Пад’ялоўскаму.
Згодна пастановы пасяджэння калегіі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама і прэзідыума абкама прафсаюза работнікаў АПК, ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” прызнана пераможцам у абласным аглядзе-конкурсе на лепшую работу па стварэнні ўмоў працы і вытворчага быту працуючых на машынных дварах, жывёлагадоўчых фермах і комплексах, у абслугоўваючых арганізацыях, вытворчых базах і будаўнічых аб’ектах ДУКВП “Магілёўаблсельбуд”, на прадпрыемствах перапрацоўчай прамысловасці АПК і ў сельскагаспадарчых навучальных установах, з уручэннем Дыплома першай ступені і заахвочваннем калектыву РАПТЗ у памеры 40 базавых велічынь.
Адзначана таксама актыўная работа па стварэнні належных вытворча-бытавых умоў у СВК “Чырвоны баец”.
Падзякі раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК атрымалі дырэктар Жыліцкага сельгаскаледжа У.У.Белы і загадчык вучэбна-вытворчай практыкі А.А.Баранаеў з уручэннем каштоўных падарункаў у грашовым выражэнні.
Віншуем усіх з узнагародамі і жадаем далейшых поспехаў у працы!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.