Жыхароў цікавілі адразу вываз смецця, падвядзенне газу

(Заканчэнне. Пачатак у №91 газеты «Кіравец»
за 12 лістапада 2010 г.).
— Звяртаюся ад імя жыхароў в.Казулічы: ці магчыма правядзенне газу да нашага населенага пункта? У нас многія жадаюць газіфікаваць сваё жыллё і ў в.Пацава Слабада таксама.
В.М.Кісель,
стараста в.Казулічы.

С.У.Іваніцкі, в.а. дырэктара раёна газазабеспячэння: — Для газіфікацыі н.п.Казулічы неабходна выканаць комплекс работ па праектаванні і будаўніцтве падводзячага газаправода агульнай працягласцю 15 км. Патрэба ў фінансавых рэсурсах складзе каля 3-х млрд. рублёў.
Пры распрацоўцы праекта Праграмы развіцця газіфікацыі Рэспублікі Беларусь на перыяд 2011-2015 г.г. у адпаведнасці з даручэннем Мінэнерга пытанне аб уключэнні ў пералік аб’ектаў разглядалася з улікам правядзення аналізу эканамічнай эфектыўнасці капукладанняў на будаўніцтва: наяўнасць аб’ектаў сацыяльнай, вытворча-гаспадарчай сферы, жыллёвага фонду, перспектыўных для падключэння да сетак газу. У сувязі з абмежаваным аб’ёмам фінансавых сродкаў газіфікацыя н.п.Казулічы не ўключана ў праект Праграмы развіцця газіфікацыі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады.
— Калі распачнуцца работы па газіфікацыі вул.Садовай нашага аграгарадка?
Л.М.Марозава,
а/г Барчыцы.

С.У.Іваніцкі: — Пасля вырабу праекта, прахо-джання ім экспертызы пры наяўнасці фінасавання будуць пачаты будаўніча-мантажныя работы.
— Калі будзе добраўпарадкаваны ўчастак дарогі паміж дамамі №№ 67 і 69 па вул.Гагарына?
Жыхары дома №65.

Ю.В.Мацюшонак, дырэктар УКП «Жылкамгас»: — Работы на дадзеным участку і ўсім зав.Арлоўскага, вул.Пятрушы вяліся згодна рэалізацыі праграмы “Чыстая вада”. Неабходна, каб адбылася ўсадка грунту. Аднаўленне дарожнага палатна ад вул. Гагарына да вул.Заводскай запланавана на наступны год.
На “прамой лініі” дзяжурыла
Наталля ХАДАКОВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.