Адзіны дзень інфармавання

пройдзе ў раёне ў чацвер, 16 снежня бягучага года, на тэму: “Беларусь — сацыяльная дзяржава: асноўныя вынікі развіцця ў 2006 — 2010 г.г.”.
Паслядоўнае павышэнне ўзроўню і якасці жыцця грамадзян Беларусі выступае важнейшым накірункам дзяржаўнай палітыкі. Забяспечваючы высокі ўзровень занятасці і дынамічны рост даходаў насельніцтва, развіццё сістэмы агульнадаступных сацыяльных паслуг, Рэспубліка Беларусь не на словах, а на справе пацвярджае сваю сутнасць як сацыяльная дзяржава.
Чакаецца, што рэальныя грашовыя даходы насель-ніцтва ў параўнанні з 2005 годам узрастуць на 75% пры заданні 49 — 56%. Гэта прыкладна адпавядае іх прыросту ў папярэдняй пяцігодцы. Аднак тады не было такога глабальнага эканамічнага крызісу, а сам базавы ўзровень даходаў вылічаўся не сотнямі, як у 2005 годзе, а толькі дзесяткамі долараў ЗША ў эквіваленце.
У студзені — жніўні 2010 года даходы ў разліку на душу насельніцтва ў Беларусі дасягнулі 301 долараў ЗША ў эквіваленце (у 2005 годзе яны складалі 153 долараў, у 2000 — 58 долараў).
У краіне забяспечваецца высокі ўзровень занятасці. Па вялікаму рахунку пераадолены праблемы рэгіянальнага і сельскага беспрацоўя. Вядзецца маштабнае жыллёвае будаўніцтва пры павышэнні якасці і спажывецкіх уласцівасцей ўводзімага жылля.
Атрымалі далейшае развіццё сферы адукацыі, аховы здароўя, уся сістэма агульнадаступных сацыяльных па-слуг. Мнагакратна ўмацавалася дзяржаўная падтрымка грамадзян, маючых у гэтым патрэбу.
Рэалізацыя буйнамаштабных дзяржаўных праграм адраджэння вёскі, развіцця рэгіёнаў і малых гарадоў, інвестыцыйных праектаў дазволілі не толькі якасна павысіць эканамічны патэнцыял тэрыторый, але і стварыць там сучасную сацыяльную інфраструктуру.
У рэспубліцы праводзіцца мэтанакіраваная работа па дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата, стварэнню камфортных умоў для жыцця насельніцтва.
Важнейшы вынік сацыяльнага развіцця рэспублікі ў бягучай пяцігодцы — павелічэнне заработнай платы і пенсій. За 2005 — 2009 г.г. рэальная заработная плата ў Беларусі павялічылася на 70%.
За ўказаны перыяд гэты паказчык павысіўся: у Расіі — на 61%, Украіне — на 59%, Малдове — на 58%, Казахстане — на 47%.
У Магілёўскай вобласці за 10 месяцаў бягучага года прырост рэальнай заработнай платы забяспечаны на ўзроўні 13%. Да ўзроўню 2005 года яна вырасла на 60%.
У бліжэйшыя гады прадугледжваецца далейшае дынамічнае павышэнне ўзроўню аплаты працы ў краіне. Так, Законам аб бюджэце на 2011 год закладзены рост заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы на 35%, а ў 2015 годзе сярэдняя заработная плата ў Беларусі павінна дасягнуць 1000 долараў ЗША ў эквіваленце.
Закладваемыя высокія тэмпы росту рэальнай заработнай платы накіраваны на тое, каб забяспечыць набліжэнне сярэдняй зарплаты ў 2015 годзе да ўзроўню сумежных еўрапейскіх дзяржаў.
Падчас выступленняў у працоўных калектывах і па месцы жыхарства члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп будуць скіроўваць увагу на вынікі развіцця Кіраўскага раёна ў 2006 — 2010 г.г.
Бягучая пяцігодка стала важнай вехай у сацыяльным развіцці нашага раёна. Нягледзячы на абставіны, выкліканыя сусветным фінансава-эканамічным крызісам 2009-га года, сацыяльныя заданні пяцігодкі будуць выкананы, а некаторыя і перавыкананы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.