Аляксандр Лукашэнка атрымаў пераканаўчую перамогу на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

На выбарах Прэзідэнта Беларусі перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы 79,67% галасоў. Згодна з папярэднімі вынікамі галасавання дзеючага кіраўніка дзяржавы падтрымалі 5 млн. 122 тыс. выбаршчыкаў. Аб гэтым паведаміла 20 снежня ў Інфармацыйным цэнтры ЦВК старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
За Рыгора Кастусёва аддалі свае галасы 1,97% выбаршчыкаў, за Аляксея Міхалевіча — 1,2%, Уладзіміра Някляева — 1,77%, Яраслава Раманчука — 1,97%, Віталя Рымашэўскага — 1,1%, Андрэя Саннікава — 2,56 %, Мікалая Статкевіча — 1,04 %, Віктара Цярэшчанку — 1,08 %, Дзмітрыя Уса — 0,48%. Супраць усіх прагаласавалі 6,47% выбаршчыкаў.
Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, яўка выбаршчыкаў склала 90,66% супраць 92,7% ў 2006 годзе.
Старшыня Цэнтрвыбаркама таксама паведаміла, што скаргаў па выніках выбараў у ЦВК пакуль не паступала.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.