«Цуды на Каляды»

Пад такой назвай у перыяд з 10 снежня бягучага года па 10 студзеня года надыходзячага ў раёне праходзіць маладзёжная дабрачынная акцыя.
Кожны год напярэдадні навагодніх і калядных святаў райкам ГА “БРСМ” разам з актывістамі пярвічак маладзёжнай арганізацыі, рабятамі з раённай арганізацыі ГА “БРПА” ў межах гэтай акцыі, якая на Кіраўшчыне ўжо стала традыцыйнай, наведваюць выхаванцаў Лёўкавіцкага дзіцячага сацыяльнага прытулку, хлопчыкаў і дзяўчынак з сацыяльна няўдачных сем’яў. Для гэтых дзяцей наладжваюцца тэатралізаваныя сцэнкі з удзелам казачных герояў, ім уручаюць сувеніры і святочныя паштоўкі, зробленыя свамі рукамі, ну і, вядома ж, навагоднія і калядныя падарункі.
Удзел у дабрачыннай акцыі можа прыняць кожны жадаючы. У райкаме ГА “БРСМ” наладжаны прыём дзіцячых рэчаў і абутку, сувеніраў, цацак, канцылярскіх прылад.
Каля 90 юных жыхароў нашага раёна аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Гэтыя рабяты, як і мы з вамі, з нецярпеннем чакаюць зімовых святаў, ажыццяўлення жаданняў, падарункаў ад Дзеда Мароза. У нашых сілах зрабіць гэтыя іх мары рэальнасцю!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.