Да ўлады — з удзячнасцю

Праз “раёнку” хочацца звярнуцца са словамі шчырай удзячнасці да раённай улады ў асобе старшыні райвыканкама У.У.Піскіжава. Пры фар-міраванні аграгарадка Стайкі вялікая ўвага была нададзена рэканструкцыі будынка мясцовага дзіцячага садка, які зараз пераўтвораны ў навучальна-педагагічны комплекс “Стайкаўскі дзіцячы садок-пачатковая школа”.
Ва ўстанове створаны выдатныя ўмовы, праведзены рамонт, закуплена новая камфортная мэбля, для малышоў — цацкі.
У абноўлены дзіцячы садок-пачатковую школу нашы сыны і дочкі ходзяць з задавальненнем. І мы, бацькі, таксама задаволены, бо для нас няма ў свеце нічога лепей і даражэй за дзіцячыя ўсмешкі, іх напоўненыя радасцю вочкі.
Адрасуем удзячнасць таксама загадчыцы аддзела адукацыі райвыканкама Н.І.Шапавалавай і дырэктару НПК “Стайкаўскі дзіцячы садок-пачатковая школа” А.І.Волкавай за іх удзел у працэсе рэканструкцыі навучальнай установы, намаганні і шчырыя хваляванні, каб усё было зроблена належным чынам.
Ксенія КУЗЬМІНА,
Алена ШАБОЛДА
і Настасся
ЛУК’ЯНЕНКА
ад імя бацькоў
выхаванцаў і вучняў
НПК “Стайкаўскі
ДСПШ”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.