Дабрачыннасць

Работнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама пастаянна трымаюць у полі зроку пытанні своечасовага ажыццяўлення выплат інвалідам і сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, адпаведнасці з існуючым заканадаўствам. Акрамя таго, яны праводзяць пэўную работу, каб не гублялася сувязь указанай катэгорыі грамадзян з калектывамі, дзе яны некалі працавалі. Таму штогод у арганізацыі, сельгаспрадпрыемствы накіроўваюцца пісьмы з просьбай падтрымаць матэрыяльна інвалідаў і сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды.
Пастаянна аказваюць дапамогу сваім работнікам: аддзяленне Дэпартамента аховы, райспажыўтаварыства, УКП “Жылкамгас”, ААТ “Кіраўск-Лён”, аддзелы культуры і адукацыі райвыканкама, раённы вузел паштовай сувязі, падатковая інспекцыя, СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, “Добасна-агра”, “Беларусь”, “Чырвоны баец”, Жыліцкі сельгаскаледж і інш.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.