Дзеля забеспячэння перавозак пасажыраў

Чарговая “прамая тэлефонная лінія”, праве-дзеная на базе рэдакцыі сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы райвыканкама, была прсвечана пытанням ажыццяўлення пасажырскіх перавозак транспартам аўтапарка №14, аддзела адукацыі райвыканкама, індывідуальнымі прадпрымальнікамі, і захавання правілаў бяспекі дарожнага руху пры перавозцы пасажыраў. У “прамой лініі” прымалі ўдзел: дырэктар Кіраўскага філіяла “Аўтапарк №14” ААТ “Магілёўаблаўтатранс” І.А.Глазкоў, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Н.І.Шапавалава, начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб раённай падатковай інспекцыі І.А.Каранкевіч, начальнік аддзялення ДАІ РАУС В.М.Кузьменка.
— У вёсках Дабрыца і Асаўнік пражываюць у асноўным састарэлыя людзі. Канчатковы прыпынак аўтобуса з Даброціна, які тройчы на тыдні курсіруе праз нашы населеныя пункты, — Кіраўск. Многія вяскоўцы часам едуць да Бабруйска. Таму ім даводзіцца рабіць перасадку ў Кіраўску, што вельмі нязручна. Ці магчыма прадоўжыць маршрут да Бабруйска хаця б у нядзелю?
І.А.Глазкоў:

— Паспрабуем вырашыць гэта пытанне. Хаця маршрут Даброціна-Кіраўск за 11 месяцаў г.г. прынёс аўтапарку 24 мільёны рублёў страт.
— Вельмі зручна стала дабірацца ў патрэбнае месца, выкарыстоўваючы паслугі мясцовага таксі. Цікава, якім чынам індывідуальныя прадпрымальнікі ўстанаўліваюць плату за праезд?
І.А.Каранкевіч:

— Тарыфы на праезд зацверджаны ўпраўленнем па цэнах аблвыканкама, у кожным таксі маецца таксометр. Адзін кіламетр паездкі каштуе 1500 рублёў, а кіламетраж аплачваецца згодна паказчыка таксометра. Каб не было парушэнняў у аплаце за праезд, Правілаў дарожнага руху, сумесна з супрацоўнікамі АДАІ, транспартнай міліцыі робім кантрольныя праверкі.
— Ці можна задаволіць просьбу пасажыраў, якім неабходна дабірацца да в.Кострыцкая Слабодка, каб аўтобус па маршруце Бабруйск-Казулічы падвозіў іх крыху бліжэй да вёскі?
І.А.Глазкоў:

— Любое адхіленне аўтобуса ад маршрута з’яўляецца парушэннем устаноўленых правілаў. Каб атрымаць дазвол на працяг маршрута, гэту прапанову неабходна ўзгадняць з рознымі службамі. Будзем займацца вырашэннем гэтага пытання.
— Ці ўсе дзеці, якія пражываюць у сельскіх населеных пунктах, забяспечаны бясплатным падвозам ва ўстановы адукацыі?
Н.І.Шапавалава:

— Бясплатным падвозам на транспарце, які знаходзіцца на балансе агульнаадукацыйных устаноў, і на аўтобусах прыгараднага злучэння забяспечаны ўсе 410 вучняў з 15 сельскіх школ раёна.
— Якія меры прымяняюцца да нелегальных перавозчыкаў пасажыраў?
І.А.Каранкевіч:

— У выпадку ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі і без ліцэнзіі на парушальнікаў накладаецца штраф у памеры да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй транспартнага сродка. Супрацоўнікамі раённай падатковай інспекцыі выяўляліся выпадкі незаконнага перавозу пасажыраў, на парушальнікаў былі накладзены штрафы.
— Ці магчымы падвоз дзяцей у дашкольныя ўстановы?
Н.І.Шапавалава:

— У Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, які ўступіць у сілу з 1 верасня 2011 года, запісана, што падвоз дзяцей ва ўстановы дашкольнай адукацыі (у выпадку непрадастаўлення месца ў дзіцячым садку па месцы жыхарства) пры адсутнасці аўтамабільных перавозак пасажыраў транспартам агульнага карыстання будзе арганізоўвацца мясцовымі органамі ўлады.
На «прамой лініі» дзяжурыла Таццяна БАРАДЗІНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024