Гавораць дэлегаты IV Усебеларускага народнага сходу ад Кіраўскага раёна

А.У.ПАРХАМОВІЧ, настаўніца СШ №1:
— Мне выпаў гонар удзельнічаць у чацвёртым Усебеларускім народным сходзе і прымаць арыенціры, якія маюць лёсавызначальнае значэнне для далейшага развіцця нашай краіны. Перапаўняюць станоўчыя эмоцыі: такая падзея была ў маім жыцці ўпершыню, запомніцца назаўсёды!
На сходзе панавала ўрачыстая і, разам з тым, дзелавая атмасфера. Разам з намі былі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка, людзі, якія займаюць высокія дзяржаўныя пасады. Знаходзячыся ў такой атмасферы, адчуваеш і сваю значнасць. Такія форумы даюць выдатны настрой на будучую працу.
Мяне, як педагога, больш за ўсё цікавілі пытанні ўдасканалення і далейшага развіцця сферы адукацыі. А.Р.Лукашэнка адзначыў, што рэфарміраванне сістэмы адукацыі ў Беларусі ўжо завершана. У будучай пяцігодцы яно будзе ўдасканальвацца без эксперыментаў і “ломак”. Вялізную ўвагу плануецца надаць далейшаму ўмацаванню матэрыяльнай падтрымкі навучэнцаў і студэнтаў, вырашэнню пытанняў забеспячэння іх пакоямі ў інтэрнатах і паляпшэнню ўмоў пражывання ў іх.
На сходзе абмяркоўваўся шэраг пытанняў, сярод якіх — павышэнне прэстыжу працы педагогаў і заработнай платы. Думаю, што па меры вырашэння гэтых пытанняў больш моладзі будзе імкнуцца стаць студэнтамі педагагічных навучальных устаноў, каб потым несці падрастаючаму пакаленню святло ведаў.
Мікалай БЯЛЯНАЎ, трактарыст-машыніст СВК “Калгас “Беларусь”:
— З вялікай увагай выслухаў даклад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі, у якім галоўны ўпор быў зроблены на пытанні павышэння дабрабыту людзей, умацавання сям’і. Вельмі прыемна было чуць, што, як і раней, развіццё сацыяльна-эканамічнай сферы вёсак будзе ў ліку дзяржаўных прыярытэтаў.
Перад аграпрамысловым комплексам, а значыць, намі, вяскоўцамі, Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача мэтанакіравана працаваць над павышэннем эфектыўнасці вытворчасці, зніжэннем сабекошту прадукцыі палёў і ферм, больш актыўным укараненні энергазберагаючых тэхналогій. Трэба, каб пастаўляемая на рынкі збыту прадукцыя была канкурэнта-здольнай. Усё гэта паспрыяе росту жыццёвага ўзроўню нашых людзей.
Пасля выступлення Прэзідэнта краіны ўдзельнікі форуму раз’ехаліся для работы па секцыях. Наша група наведала аграгарадок Сенніца ААТ “Гастэла” Мінскага раёна. Там прадоўжылася размова аб перспектыўных планах развіцця краіны, акрэсленых у Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011-2015 гады. Абсалютная большасць удзельнікаў сходу сышлася ў адным: планы на бліжэйшыя пяць гадоў вельмі напружаныя, але выканальныя. Галоўнае — працаваць, закасаўшы рукавы.
Наталля БОКАЧ, прадавец 6-га разраду ўніверсама “Меркурый”:
— Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, наш працавіты беларускі народ заслугоўвае асаблівай увагі і павагі да сябе. Менавіта пагэтаму мне, як жанчыне і маці, імпануюць тыя прыярытэты, якія акрэсліў А.Р.Лукашэнка ў галіне развіцця аховы здароўя і адукацыі, умацавання сям’і. Бо без моцнай і здаровай сям’і не можа быць моцнай дзяржавы.
На працягу абодвух дзён работы сходу ў зале Палаца Рэспублікі панавалі творчы дух, атмасфера ўздыму і ўпэўненасці. Яго ўдзельнікі жыва абмяркоўвалі выступленне Прэзідэнта краіны, дзяліліся думкамі наконт пастаўленых задач на наступную пяцігодку.
Хацелася б адзначыць, што на працягу таго часу, калі знаходзіліся ў сталіцы, мы адчулі павагу і клопат да сябе. Уразіла культурная праграма, якую для нас падрыхтавалі яе арганізатары. У дзень прыезду мы наведалі Дзяржаўны тэатр оперы і балету, назаўтра для нас у спартыўным комплексе «Мінск-арэна» майстры беларускай прафесійнай сцэны — народныя, заслужаныя, маладыя артысты і калектывы, артысты цырка і балета, спартсмены — далі паўтарагадзін-нае шоу. Было прыемна не толькі слухаць песні, але і ў гэты час назіраць за спартыўна-акрабатычнымі нумарамі.
Той прыўзняты настрой, які быў у нас у час правя-дзення чацвёртага Усебеларускага народнага сходу, мы здолеем перадаць нашым калегам, каб і ў далейшым усім разам плённа працаваць дзеля працвітання нашай Радзімы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.