Гавораць дэлегаты IV Усебеларускага народнага сходу

А.Р.Дворкін, урач-дэрматавенеролаг райбальніцы:
— Па-першае, вельмі ўразіла дакладная арганізацыя правядзення народнага форуму. Не было ніякай непатрэбнай мітусні, кожны дакладна ведаў, дзе і што адбываецца, у які час і якім месцы ён павінен знаходзіцца. Па-другое, было вялізнае пачуццё гордасці і за сябе асабіста, і за раён, і за краіну ў цэлым. І не меншае адчуванне адказнасці ў плане ўласнага дачынення да вырашэння пытанняў па далейшым развіцці краіны, нашым агульным будучым.
Зразумела, як медыка, мяне найбольш цікавілі пытанні і перспектывы развіцця галіны аховы здароўя. І тут я не быў расчараваны. У сваім выступленні Прэзідэнт падкрэсліў, што здароўе было і застаецца дзяржаўным прыярытэтам. І нават ва ўмовах сусветнага крызісу ў нашай рэспубліцы выдаткі на яе не скарачаліся.
У Беларусі вызначаны ўсе накірункі развіцця галіны, і ўжо праведзены неабходныя рэформы. Разам з тым, не ўсе пастаўленыя мэты дасягнуты. Медыцынская дапамога, перакананы Кіраўнік дзяржавы, павінна быць аператыўнай, якаснай і даступнай, незалежна ад таго, дзе жыве чалавек: у горадзе ці на вёсцы.
На бліжэйшыя два гады запланавана завяршыць аснашчэнне ўсіх лячэбных устаноў краіны сучасным абсталяваннем, але, як зазначыў Прэзідэнт, без неапраўданых празмернасцяў. Пытанне аб поўным укамплектаванні бальніц неабходнымі спецыялістамі павінна быць вырашана канчаткова. Гэтая праблема, як і чэргі ў паліклініках, павінна адысці ў мінулае.
Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на развіццё ў Беларусі навукова-практычных цэнтраў і даступнасці аказання ў іх медыцынскай дапамогі.
Як зазначыў А.Р.Лукашэнка, Беларусь у частцы выкарыстання новых тэхналогій ужо выйшла на сусветны ўзровень. Нашы медработнікі праводзяць унікальныя аперацыі, якія за мяжой каштуюць сотні тысяч долараў, а для беларускіх грамадзян перасадка органаў, эндапратэзіраванне тазабедраных і каленных суставаў, многія іншыя складаныя аперацыі практычна бясплатныя. Зараз у якасці задачы нумар адзін перад галіной аховы здароўя стаіць пераход да экспарту медыцынскіх паслуг.
Кіраўнік дзяржавы назваў здаровы лад жыцця адным з галоўных фактараў выхавання падрастаючага пакалення. Гэта залог таго, што дзеці не будуць прадастаўлены вуліцы, не стануць хваравітымі і хілымі, а вырастуць дужымі людзьмі і дастойнымі грамадзянамі нашай краіны.
Калі вы сапраўды любіце сваіх дзяцей, то з малых гадоў вядзіце іх у басейн, на лёд, на футбольнае поле, у спортзал, проста на прыроду. Няхай займаюцца спортам! З такім заклікам звярнуўся Прэзідэнт да бацькоў.
Менавіта з мэтай умацавання здароўя грамадзян Беларусі дзяржава ўкладвае вялізныя сродкі ў будаўніцтва разнастайных спартыўных аб’ектаў, робіць іх даступнымі для людзей усіх узростаў. Здаровы лад жыцця ў сукупнасці з развітай айчыннай медыцынай і бяспечнымі ўмовамі жыцця будуць садзейнічаць фарміраванню здаровай нацыі. А пажадана яшчэ і нацыі доўгажыхароў.
Асаблівая задача стаіць перад фармацэўтычнай галіной краіны. У цяперашні час вытворчасць неабходных айчынных медыкаментаў складае 25 %. Прэзідэнт лічыць, што ў новай пяцігодцы колькасць выпускаемых медыкаментаў павінна быць не менш 50%. Для гэтага ў краіне ёсць неабходныя навуковы і вытворчы патэнцыял. У Беларусь штогод увозіцца лякарстваў на 400 млн. долараў. Гэтую праблему, адзначыў Прэзідэнт, неабходна вырашаць праз наладжванне ўласнай вытворчасці якасных, недарагіх лякарстваў. І ў гэтым сектары неабходны рашучыя меры.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.