Колькасць пуцёвак не зменшылася

Згодна заявак камісій па аздараўленні на падставе медыцынскіх даведак сёлета 281 жыхар раёна паправіў сваё здароўе ў санаторыях не толькі нашай рэспублікі, але і за яе межамі. Сярод іх — 54 пенсіянеры, 7 дзяцей-інвалідаў, 119 працуючых у розных сферах дзейнасці.
У адпаведнасці з Законам РБ “Аб сацыяльнай абароне грама-дзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС” 97 вучняў школ раёна адпачылі ў здраўніцах краіны.
Адметна тое, што сёлета кіраўчане за кошт сродкаў сацыяльнага страхавання змаглі выехаць на аздараўленне ў санаторыі бліжняга замежжа. Так, 3 чалавекі адпачылі ў г.Сочы, 4 — у г.Юрмала. Выдзелена пуцёўка ў г.Туапсе для маці з дзіцём.
Змаглі ў бягучым годзе паправіць сваё здароўе 4 навучэнцы з Жыліцкага сельгаскаледжа і ліцэя №15.
Колькасць пуцёвак сёлета ў параўнанні з леташнім не зменшана, і ўсе яны выкарыстоўваюцца.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.