Лепшыя ў вобласці

Па выніках штогадовага абласнога агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельскагаспадарчых арганізацый для работы ў зімовых умовах, падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да палявых работ 2010 года наш раён выйшаў пераможцам.
За першае месца раён узнагароджаны Ганаровай граматай аблвыканкама з уручэннем грашовай прэміі ў памеры 250 базавых велічынь.
Сярод сельскагаспадарчых арганізацый вобласці трэцяе месца ў аглядзе заняў СВК «Калгас «Ніва» з уручэннем калектыву Ганаровай граматы аблвыканкама і грашовай прэміі ў памеры 100 б.в.
Пераможцам абласнога конкурсу прадугледжана выдзяленне на ўмовах доўгатэрміновай арэнды па адной адзінцы сельскагаспадарчай тэхнікі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.