Мы — за стабільнасць у нашай краіне

Да дзвюх важнейшых палітычных падзей — чацвёртага Усебеларускага народнага сходу і выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыцягнута сёння ўвага грамадскасці краіны. Не застаюцца ў баку і жыхары раёна. Сваімі меркаваннямі аб тым, што адбываецца навокал, сваім бачаннем задач і перспектыў далейшага развіцця Беларусі ў новай пяцігодцы, перадвыбарным настроем мы папрасілі падзя-ліцца жыхароў раёна.
Зінаіда РУСЕЦКАЯ, пенсіянерка:
— Я і ўся мая сям’я ўжо вызначыліся, за каго бу- дзем аддаваць свой голас на выбарах: за дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнку. Хочацца і далей жыць у стабільнай працвітаючай краіне, дзе заўсёды своечасова выплачваюцца зарплаты і пенсіі, дзе ў моладзі ёсць магчымасць вучыцца, развіваць свае здольнасці, будаваць кар’еру, а ў нас, пенсіянераў, жыць спакойна, дапамагаць дзецям, расціць унукаў.
Дзеючы Прэзідэнт ужо шмат год кіруе краінай, мае багаты вопыт. Таму ўсё належным чынам атрымаецца ў яго і далей.
Васіль БУСЛАЎ, ветэран Вялікай Айчыннай вайны і працы:
— На гэтым свеце я пражыў нямала. Адзначу, што ў нашай краіне заўсёды адчуваецца клопат аб тых, хто, не шкадуючы свайго жыцця, абараняў родны край ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У гэтым галоўная заслуга кіраўніцтва рэспублікі. Мы — пастаянныя ўдзельнікі святаў, дзе нас ушаноўваюць. Калі ўзнікае неабходнасць вырашаць якое-небудзь пытанне, я ведаю, што, у якую б раённую службу ні звярнуўся, усюды дапамогуць, падкажуць, падтрымаюць. А неабыякавасць і шчырасць людзей — тое, што ўсім нам патрэбна.
Мы з жонкай пільна сочым за перадвыбарнай кампаніяй на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, глядзелі па тэлебачанні выступленні і дэбаты кандыдатаў. Галасаваць будзем за стабільнасць і далейшае працвітанне нашай Беларусі!
Кацярына СІДАРАВА, студэнтка 4-га курса Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага універсітэта:
— Хочацца заўважыць, што клопаты нашай дзяржавы аб моладзі — адчувальныя, і мы маем упэўненасць у заўтрашнім дні.
Я, як і мае старэйшыя брат і сястра, атрымліваю вышэйшую адукацыю на бюджэтнай аснове і ў хуткім часе буду эканамістам-менеджэрам. На рынку працы спецыяльнасць гэта запатрабаваная, тым больш што пасля заканчэння прэстыжнай навучальнай установы маю магчымасць атрымаць размеркаванне і на працягу трох гадоў гарантавана набываць неабходны вопыт работы.
Для студэнтаў, якія праяўляюць асаблівы інтарэс да вучобы, ёсць магчымасць працягваць навучанне ў аспірантуры альбо заняцца навукова-даследчай работай.
У апошні час студэнтам павялічаны стыпендыі, а тыя, хто займаецца на выдатна, атрымліваюць павышаную стыпендыю. Да іх ліку належу і я, а гэта адчувальная матэрыяльная падтрымка.
Не застаюцца без увагі юнакі і дзяўчаты, якія, акрамя выдатнай вучобы, яшчэ і прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці універсітэта. На імя іх бацькоў дасылаюцца падзячныя пісьмы. Мае тата і мама ўжо маюць тры такія лісты з БДАТУ. Мой выбар — за стабільнасць, магутнасць і працвітанне нашай дзяржавы.
Галіна ВАЛЬКЕВІЧ, загадчыца Капусцінскай
малочнатаварнай фермы СВК “Калгас “Ніва”:

— З узвядзеннем новай фермы для жывёлаводаў створаны належныя ўмовы для працы і адпачынку, якімі мы вельмі задаволены. Дзякуючы сучасным тэхналогіям, новаму абсталяванню, стараннасці даярак маем магчымасць атрымліваць малако гатунку “экстра”, што значна папаўняе касу гаспадаркі. Ад гэтага напрамую залежыць і заработная плата жывёлаводаў, а яна ў нас — адчувальная: звыш мільёна рублёў. Таму ў апошні час на ферме не назіраецца цякучасці кадраў, сярэдні ўзрост якіх складае 30 гадоў.
Радуе той факт, што з узвядзеннем аграгарадкоў, у якіх развіта сацыяльная інфраструктура, вытворчая сфера, умовы пражывання вяскоўцаў набліжаны да гарадскіх. Гэта станоўча адбіваецца на жаданні моладзі заставацца жыць і працаваць у вёсцы. Мы задаволены той палітыкай, якую праводзіць наша дзяржава. І будзем прыкладаць усе намаганні, каб унесці свой уклад у выкананне праграмы развіцця аграпрамысловага комплексу, прынятага на IV Усебеларускім народным сходзе.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.