“Навагодні кубак Кіраўшчыны-2011”

Пад такой назвай 26 студзеня ў спартыўнай зале Жыліцкага сельгаскаледжа стартаваў традыцыйны турнір па валейболе сярод дзявочых каманд.
Сёлетнія спаборніцтвы — юбілейныя, праводзяцца ў пяты раз. На жаль, з разраду міжнародных яны перайшлі ў рэспубліканскія. Каманды з Расіі, Украіны і Латвіі не змаглі сёлета прыехаць для ўдзелу ў спаборніцтвах.
Нягледзячы на гэта, спартыўнага запалу і духу здаровага саперніцтва на валейбольных пляцоўках менш не стала.
З першых жа гульняў турніру юныя спартсменкі (1997 — 1998 г.н.) з Мінска, Віцебска, Маладзечна, Шклова і, вядома ж, Кіраўска праявілі ўпартае імкненне да перамогі.
У першы дзень спаборніцтваў кіраўчанкі сустракаліся з валейбалісткамі са Шклова і перамаглі з лікам 3:0.
Як адзначыў трэнер Кіраўскай дзявочай каманды Сяргей Лазаковіч, у гэтым турніры яны разлічваюць стаць першымі: тры гады запар наша каманда займала другое месца.
Пажадаем дзяўчатам удачы!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.