Праявім увагу і клопат!

У раёне праводзіцца дабрачынная калядная акцыя па збору рэчаў, якія затым будуць перададзены грамадзянам, маючым у тым патрэбу. У першую чаргу, рэчы будуць перадавацца малазабяспечаным сем’ям, сацыяльнаму прытулку, аддзяленню кругласутачнага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў. Не застануцца без увагі і жыхары раёна, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю.
Усе, каму неабыякавы лёс людзей, якія маюць патрэбу ў нашай дапамозе, могуць стаць удзельнікамі акцыі.
Да 19 студзеня 2011 года кожны жадаючы можа даставіць рэчы ў раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па адрасе: г.Кіраўск, вул. Кірава, д.63, каб.№5.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.