Сюрпрызы — дзецям
Напярэдадні Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь група з ліку прадстаўнікоў аддзела ідэалагічнай работы і прафкама нашага сельгаспрадпрыемства, супрацоўнікаў раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Мышкавіцкага сельскага Дома культуры наведала сем’і работнікаў гаспадаркі, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды.
На здымку: у час правядзення дабрачыннай акцыі. Завіталі ў чатыры дамы да 5-ці рабят. Хлопчыкам і дзяўчынкам уручылі салодкія падарункі, фрукты і сувеніры, зробленыя рукамі наведвальнікаў гурткоў па інтарэсах мясцовага Дома культуры, а іх бацькам — пакеты з прадукцыяй, выпускаемай у СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
У кожным доме наладжвалі невялікія забаўляльныя праграмы з конкурсамі і гульнямі.
Такую дабрачынную акцыю ў гаспадарцы правялі ўпершыню. Да гэтага інвалідаў, у тым ліку і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, запрашалі ў Дом культуры, зараз жа, улічваючы пагодныя ўмовы, вырашылі ўдзяліць ім увагу вось такім чынам.
Яўген ПІШЧАЛІН,
начальнік аддзела ідэалагічнай работы
СВК “Рассвет”
імя К.П.Арлоўскага.