На галоўнай ёлцы краіны…

ў Мінску пабывалі лепшыя з прадстаўнікоў падрастаючага пакалення нашага раёна: Віктар Іваніцкі (гімназія г.Кіраўска), Вікторыя Ганчаронак (СШ №1), Дзмітрый Піменаў (Паўлавіцкая СШ), Артур Гаўрычэнка (Мышкавіцкая СШ). Яны — пераможцы прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў. Да таго ж, рабяты выхоўваюцца ў мнагадзетных і няпоўных сем’ях.
Вучні засталіся вельмі задаволенымі, што мелі магчымасць прыняць удзел у святочных мерапрыемствах, якія праходзілі ў Палацы Рэспублікі з удзелам Кіраўніка краіны А.Р.Лукашэнкі. Рабяты таксама пабывалі на прадстаўленні ў цырку, любаваліся вячэрнім горадам, які літаральна патанае ў рознакаляровых агеньчыках.
На памяць аб навагоднім свяце ўсім удзельнікам былі ўручаны мяккія цацкі-зайцы і важкія салодкія наборы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.