Навагодняя міля-2011: лёгкія старты і ўдачныя фінішы

У апошні дзень мінулага года ў Кіраўску праводзіўся традыцыйны для нашага раёна лёгкаатлетычны прабег “Навагодняя міля-2011”.
Аматарам фізкультуры і спорту, здаровага ладу жыцця ад мала да вяліка было прапанавана паспрабаваць свае сілы ў забегах па некалькіх узроставых групах.

Першымі стартавалі дзеці ва ўзросце да 10-ці год. Пасля пажаданняў ад Дзеда Мароза і Снягуркі лёгкага старту і ўдачнага фінішу юныя бегуны ў суправаджэнні аўтамабіля Дзяржаўтаінспекцыі адправіліся на дыстанцыю. Найбольш паспяхова яе пераадолелі Яўген Малашонак, Дзіма Бацюня і Ілля Шапоткін, якія занялі адпаведна 1, 2 і 3 месцы, сярод дзяўчынак — Насця Талыш і Каця Сапега. У якасці ўзнагароды за свае перамогі хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі Дыпломы і навагоднія падарункі.
Такімі ж узнагародамі былі адзначаны і іншыя юныя ўдзельнікі “Навагодняй мілі-2011”, якія сталі лепшымі ў сваіх ўзроставых групах: Павел Масюковіч, Віця Кавалеўскі, Міша Рауцкі, Юля Дрозд, Віялета Бяляўская і Юля Акуліч (ва ўзроставай групе 10 — 12 гадоў); Іван Раташ, Сяргей Котаў, Вова Бацюня, Маша Кучынская, Таня Іванова і Аня Пацыенак (ва ўзроставай групе 13 — 14 гадоў); Сяргей Іваноў, Анатоль Масюковіч, Мікіта Шчэмелеў, Лізавета Багданава, Марыя Кісель і Кацярына Кучынская (ва ўзроставай групе 15 — 16 гадоў).
Нягледзячы на зімовае сцюдзёнае надвор’е са снегападам і “калючым” марозікам, па-сапраўднаму “гарачымі” атрымаліся фінішы дарослых удзельнікаў “Навагодняй мілі”.
Ва ўзроставай групе ад 17 да 29 гадоў перамогу святкавалі Кірыл Сцерлінгаў, які на працягу некалькіх гадоў запар не здае пазіцыі лідара “Навагодняй мілі”, і Тамара Андрайчук. Другія прыступкі п’едэстала гонару занялі Яўген Ласякоў і Таццяна Камінская, трэція — Сяргей Андросенка і Вікторыя Макаронак.
Першыя тры прызавыя месцы ў адпаведных узроставых катэгорыях занялі: Сяргей Лыбзікаў, Яўген Пішчалін, Ігар Шыдлоўскі, Алена Шалыгіна, Іна Габрусь, Кацярына Бранішэўская (ва ўзроставай групе 30 — 44 гады); Мікалай Галавач, Анатоль Клімовіч, Святлана Смайлава, Кацярына Яскевіч і Вольга Ставер (ва ўзроставай групе 45 — 54 гады).
Сярод самых старэйшых удзельнікаў лёгкаатлетычнага прабегу — ва ўзросце старэй за 55 гадоў найбольш хуткімі і спрытнымі аказаліся Міхаіл Бондараў, Анатоль Бэндзер і Алег Тараканаў.
Усе пераможцы прабегу былі ўзнагароджаны Дыпломамі і грашовымі прэміямі. А каб яны маглі падмацаваць свае сілы пасля спаборніцтваў, ім былі прапанаваны гарачы чай з навагоднім тортам, якімі ўдзельнікаў “Навагодняй мілі-2011” частавалі ў раённым Доме культуры.
Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.
Фота
Сяргея АЎСЯНІКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.