Не абышлося без трагедый…

Апошні дзень мінулага і два першыя дні новага года для некаторых жыхароў раёна сталі зусім не святочнымі.
Па інфармацыі раённага аддзела ўнутраных спраў, 31 снежня каля 18.00 гадзін вечара ў сваёй кватэры па вул.Савецкай райцэнтра быў знойдзены труп мужчыны 1962 г.н. Па невядомых прычынах напярэдадні сустрэчы Новага года ён вырашыў скончыць жыццё самагубствам — павесіўся.
1 студзеня ў райбальніцу з нажавым раненнем быў дастаўлены пенсіянер, кіраўчанін. Як потым высветлілася, мужчына разам са сваёй нявесткай адзначалі сустрэчу Новага года сумесным распіццём спіртнога. Узнікшыя пасля рознагалоссі 36-гадовая жанчына вырашыла з дапамогай нажа. Дарэчы, раней яна ўжо была судзімая за пагрозу забойствам.
Здарэнні адбыліся і ў другі дзень надышоўшага года. Трагічна закончылася святкаванне Новага года для двух братоў з в.Падлешчанка. Раніцай каля сваёй хаты быў знойдзены труп аднаго з іх, 1947 г.н. Пры аглядзе домаўладання быў знойдзены і труп другога, 1941 г.н. Папярэдняя прычына смерці першага — удушша рвотнымі масамі, другога — пераахаладжэнне.
Як нам паведамілі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, 31 снежня мінулага года ў раёне адбылося 2 пажары: у в.Сялец і ў г.Кіраўску. На шчасце, без людскіх ахвяр.
Падрыхтавала Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.