Прэс-цэнтр райвыканкама інфармуе

Першая ў новым годзе расшыраная аператыўная нарада на чале са старшынёй райвыканкама У.У.Піскіжавым з удзелам кіраўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, розных службаў, старшынь сельскіх Саветаў дэпутатаў пачалася з інфармацыі аб значных мерапрыемствах, якія адбудуцца ў раёне ў студзені.
Былі абмеркаваны папярэднія вынікі выканання паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2010 год. Яны дэталёва будуць прааналізаваны на пасяджэнні райвыканкама 19 студзеня.
Аб стане работы сельскагаспадарчых арганізацый раёна ў галіне жывёлагадоўлі падчас зімова-стойлавага перыяду праінфармаваў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу А.В. Осіпаў. Былі пастаўлены задачы перад галіной па павышэнні вытворчасці прадукцыі і павышэнні яе якасці.
Улічваючы прайшоўшыя нядаўна снегапады, на парадку дня планёркі стаяла пытанне аб стане ўборкі дарог у горадзе і сельскіх населеных пунктах — аб гэтым дакладвалі начальнік ДРБУ-197 В.М.Філіпец і дырэктар УКП “Жылкамгас” Ю.В. Мацюшонак. Адзначалася, што на ўборцы снегу задзейнічана ўся наяўная тэхніка. Некаторыя адзінкі тэхнікі выйшлі са строю і рамантуюцца. Кіраўніцтвам раёна быў зроблены акцэнт на тым, каб пры неабходнасці для ўборкі снегу прыцягвалася прыстасаваная тэхніка арганізацый раёна. Калі снегапады і далей будуць мець месца, адказным службам даручана зрабіць усё неабходнае, каб забяспечыць работу сацыяльна значных аб’ектаў па ўсім раёне. Каб тэхніка працавала бесперабойна, маецца ліміт паліва, які выдзяляецца для сельскіх Саветаў.
Аб праведзенай падрыхтоўчай рабоце па арганізацыі абучэння будаўнічым спецыяльнасцям на базе ліцэя №15 па заяўках суб’ектаў гаспадарання раёна далажыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Н.В.Свяцецкая.
Аб тым, як прайшлі навагоднія мерапрыемствы, якія мерапрыемствы і спаборніцтвы плануецца правесці на Каляды, праінфармавала намеснік старшыні райвыканкама В.У.Гаршкова (сачыце далей за рэкламай у раённай газеце).
В.У.Гаршкова паведаміла таксама, якая работа арганізавана са школьнікамі падчас зімовых канікулаў. Рабятам не прыходзіцца сумаваць: для іх — цікавыя экскурсіі, навагоднія і калядныя мерапрыемствы, карысны для здароўя адпачынак на лядовых пляцоўках і лыжных трасах. Дарэчы, пакатацца на каньках і лыжах у такую цудоўную зімовую пару не пашкодзіць і любому даросламу: неабходны інвентар маецца ў ДЮСШ, школах, на КПП.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.