Сярэбраны прызёр Універсіяды

На мажорнай ноце закончыла спартыўны сезон наша зямлячка студэнтка чацвёртага курса аграэкалагічнага факультэта Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі Вольга Сурыновіч. Абараняючы гонар сваёй навучальнай установы па армрэстлінгу ў рэспубліканскай Універсіядзе, яна заваявала сярэбраны медаль у вагавай катэгорыі за 50 кілаграмаў, выканаўшы пры гэтым нарматыў майстра спорту.
На шляху да фіналу Універсіяды спартсменка атрымала шэсць перамог. У паядынку за званне чэмпіёнкі вышэйшага спартыўнага форуму краіны сярод студэнтаў і навучэнцкай моладзі Вольга ўступіла майстру спорту міжнароднага класа з каманды Белдзяржуніверсітэта. Але і другое месца — вялікі поспех, які па праву падзяляюць з ёй настаўнікі фізкультуры СШ №1 Ю.С. Сафронаў і Б.С.Гаўрыленка.
Віншуем, жадаем новых спартыўных перамог!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.