Узнагарода ад Міжнароднага саюза

На адбыўшымся нядаўна ў Жэневе пасяджэнні Генеральнай Асамблеі Міжнароднага саюза аўтамабільнага транспарту 78 прафесійных вадзіцеляў-міжнароднікаў з Беларусі былі ўдастоены Ганаровага дыплома і медаля гэтага саюза. Віншуючы ўзнагароджаных, прэзідэнт саюза Януш Лачны падкрэсліў, што дыпломамі адзначаны найбольш заслужаныя вадзіцелі, бяспечная і эфектыўная работа якіх на працягу многіх год была прыкладам для моладзі, служыла ўмацаванню іміджу прафесіі.
На здымку: дыпламант Міжнароднага саюза аўтамабільнага транспарту В.Я.Бартошак і дырэктар ПТУП «Рыналтранс» А.В.Русецкі з прэстыжнымі ўзнагародамі.

Верагодна, гэтая падзея так і засталася б па-за інфармацыйным полем Кіраўшчыны, але адным з узнагароджаных стаў наш зямляк Васіль Бартошак. І больш таго, ён — адзіны дыпламант з Магілёўскага рэгіёна.
За плячамі Васіля Яраслававіча больш за 30 год вадзіцельскага стажу: “Як з арміі прыйшоў у 1977 годзе, так з аўтамабілямі і не расстаюся!” — жартуе ён.
Зараз Васіль Яраслававіч працуе ў ПТУП “Рыналтранс” вадзіцелем-экспедытарам міжнародных перавозак.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.