…вобласці

Адзінаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак з гімназіі, СШ №1, Паўлавіцкай і Мышкавіцкай сярэдніх школ напярэдадні Новага года пабывалі на губернатарскай ёлцы ў г.Магілёве.
Святочнае мерапрыемства праводзілася ў абласным Цэнтры пазашкольнай работы каля прыгажуні-ёлкі з удзелам старшыні аблвыканкама П.М.Рудніка. Сабраўшымся тут рабятам і дарослым было паказана тэатралізаванае прадстаўленне. Затым разам з казачнымі персанажамі хлопчыкі і дзяўчынкі вадзілі карагоды, удзельнічалі ў розных конкурсах, адказвалі на пытанні Дзеда Мароза і Снягуркі, якія таксама ўручылі ім навагоднія падарункі.
Вярталіся дадому нашы рабяты ў добрым настроі, горача абмяркоўваючы прайшоўшы дзень.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.