Вынікі творчага конкурсу “Яны змагаліся за Радзіму”

Адыходзячы год праходзіў пад знакам 65-летняга юбілею Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Рэдакцыяй быў аб’яўлены творчы конкурс для няштатных аўтараў па трох намінацыях. У сённяшнім нумары мы рады назваць пераможцаў.
Гэта, у першую чаргу, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Рыгор Дзянісавіч Бравусаў, які падзяліўся з чытачамі раённай газеты сваімі ўспамінамі аб тым, як кавалася Перамога (“Не сцерці з памяці гады ваенныя”, №6).
У намінацыі “проза, публіцыстыка” мы адзначаем твор Міхаіла Алейнікава з аграгарадка Любонічы “Вайна вачыма дзяцей” (№37) на роднай мове.
У намінацыі “паэзія” пераможцам конкурсу стала настаўнік Чыгірынскай СШ Галіна Садоўская, яе верш “Встреча” (№6) усхваляваў чытачоў “раёнкі”.
Заахвочвальны прыз рэдакцыя прысуджае Таццяне Самбур, настаўніцы гімназіі г.Кіраўска, за матэрыял “Вялікая Айчынная вайна ў лёсе маёй сям’і” (№33).
Запрашаем пераможцаў у любы, зручны для іх час, у рэдакцыю за прызамі!
Выказваем шчырую ўдзячнасць усім, хто прыняў удзел у конкурсе, чые матэрыялы былі надрукаваны на старонках раённай газеты: майстроў пяра пісьменніка Віталя Савіцкага і журналіста Леаніда Пасюкова, творы якіх рэдакцыя, безумоўна, высока ацаніла, але вырашыла размяркоўваць месцы паміж непрафесіяналамі; Дзмітрыя Калмыкова, Людмілы Лукановіч, Ніны Зеленкавец, Ліліі Царанок і ўсіх іншых.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.