Запрашае санаторый імя К.П.Арлоўскага!

Першых адпачываючых прыняў пасля рэканструкцыі рассветаўскі санаторый імя К.П.Арлоўскага. Новае аблічча ўстановы выклікае ў іх словы захаплення і вельмі станоўчыя эмоцыі. У гэтым мы пераканаліся, пабываўшы ў санаторыі.
Маштабная рэканструкцыя аздараўленчай установы доўжылася тры гады. Праўленне СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага пайшло на такія крокі, маючы на ўвазе, што ўкладаемыя ў гэтую справу інвестыцыі — гэта інвестыцыі ў здароўе людзей. А санаторый у ранейшым абліччы і аснашчанасці не адпавядаў сучасным па-трабаванням і быў не ў стане канкурыраваць з падобнымі ўстановамі. Улічвалі і тое, што даходы ад аказання санаторна-аздараўленчых паслуг — гэта дадатковыя сродкі ў грамадскую касу гаспадаркі і ўклад у выкананне раёнам прагнозу па аказанні платных паслуг насельніцтву.
Сёння санаторый імя К.П.Арлоўскага дзякуючы намаганням будаўнікоў, персаналу (трэба адзначыць, калектыў установы быў захаваны, яго члены працавалі падчас рэканструкцыі ў якасці падсобных рабочых) прываблівае цудоўнымі ўмовамі пражывання, аздараўлення і адпачынку. Профіль санаторыя — прафілактыка і лячэнне захворванняў апорна-рухальнага апарату і страўнікава-кішэчнага тракта.
Толькі коратка характарызуючы аб’ём праведзеных работ, дырэктар установы Н.С.Шаплыка адзначыла, што была ажыццёўлена поўная рэканструкцыя галоўнага корпусу, гразелячэбніцы і кацельні, абноўлены нумарны фонд — тут з’явіліся і нумары-люксы. Заменена матэрыяльна-тэхнічная база як медыцынскага абсталявання, так і тэхналагічнага. Ад-крыліся новыя кабінеты: сухія вуглякіслыя ванны, галатэрапіі — саляная пячора, абноўлена абсталяванне водалячэб-ніцы, фізкабінета, лазні — тут з’явілася інфрачырвоная саўна, перароблены басейн, у якім зараз можна не толькі плаваць, але і прымаць водныя масажныя працэдуры.
Варта сказаць і аб “нябачнай” частцы работ: поўнасцю заменена цеплатраса, камунікацыі, пабудавана станцыя абезжалезьвання вады. У падвале ўстаноўлена ўнікальная сістэма цэнтральнага пыласосу: варта толькі санітаркам пры ўборцы памяшканняў падключыць шланг да разетак на паверхах, і сістэма за-працуе. Поўнасцю заменена абсталяванне харчблока, утульнай і прыгожай стала зала для прыёму ежы. Набыў шыкоўнае сучаснае аблічча і клуб, дзе праводзяцца дыскатэкі, ёсць магчымасць паказваць кінафільмы. Значная работа праведзена па добраўпарадкаванні парка, зоны адпачынку вакол возера.
У санаторыі ёсць дзве свідравіны мінеральнай вады — унікальнай, з выдатным лячэбным эфектам, аб чым маецца за-ключэнне спецыялістаў рэспубліканскага ўзроўню: адна свядравіна выкарыстоўваецца для мінеральных ваннаў, другая — “сілкуе” бювет, дзе адпачываючыя могуць набраць вады для сябе.
Пералічыць усё зробленае ў рассветаўскай здраўніцы ў адной газетнай публікацыі складана: лепш, як гаворыцца, адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць ці прачытаць. А ўбачыць можна, набыўшы пуцёўку ў санаторый ці курсоўку на амбулаторнае лячэнне: гэта можа зрабіць кожны жадаючы; ільготным катэгорыям грамадзян прадастаўляюцца скідкі.
Мы мелі гутарку з тымі, хто ўжо паспеў адчуць асалоду ад адпачынку і аздараўлення ў рассветаўскім “дзецішчы”. Муж і жонка з Любані, пенсіянерка з Барысава, работнік СЗАТ “Бабруйскі завод рапсавага алею” — усе ў адзін голас адзначалі, якія цудоўныя ўмовы створаны ў санаторыі для таго, каб належным чынам падлячыцца, у поўным сэнсе гэтага слова адпачыць, падкрэслівалі кампетэнтнасць работнікаў, а таксама іх ветлівыя, добразычлівыя адносіны да адпачываючых.
Залатым фондам установы назвала Н.С.Шаплыка падначалены ёй калектыў. Людзі не пакінулі свае рабочыя месцы, актыўна ўдзельнічалі ў рамонтных работах, добраўпарадкаванні прылягаючай тэрыторыі, не страцілі веру ў тое, што ў выніку ўсё атрымаецца самым лепшым чынам — гэта дорага каштуе. Медперсанал не стра-ціў кваліфікацыю, праходзіў курсы, чатыры медыцынскія сястры атрымалі першую кваліфікацыйную катэгорыю.
Зараз санаторый разлічаны на 66 месц, плануецца давесці іх да 100 пасля рэканструкцыі старога корпусу, якую намечана правесці сёлета.
Задаволены створанымі ўмовамі работы персаналу і магчымасцямі аздараўлення лю-дзей галоўны ўрач санаторыя У.В.Кавалеўскі, кампетэнтны спецыяліст з вялікім вопытам работы, у тым ліку і ў ранейшым санаторыі, таму можа параўнаць стан здраўніцы “да” і “пасля”. Уладзімір Васільевіч адзначыў, што эфектыўна працаваць дапаможа новае, сучаснае абсталяванне, працуючае па камп’ютэрных праграмах. У цяперашніх яго падапечных найбольш запатрабаваны наступныя працэдуры — ванны, гразі, масаж, а з новых — сухія вуглякіслыя ванны, унутрывеннае апраменьванне лазерам, апаратны масаж.
“Мы, у адрозненні ад медработнікаў лячэбных устаноў, якія аказваюць аператыўную дапамогу, працуем на перспектыву, — заўважыў У.В.Кавалеўскі. — Каб і праз месяц, два і больш наш пацыент адчуваў сябе ў добрым здароўі, і самаадчуванне не перашкаджала яму выконваць свае прафесійныя абавязкі.”
На пытанне, ці не палохае медперсанал магчымы наплыў кліентаў, у тым ліку і з-за мяжы, галоўны ўрач пераканана канстатаваў — справімся, кадры добра падрыхтаваныя, кампетэнтныя.
Застаецца дадаць — у добры шлях, санаторый імя К.П.Арлоўскага!
Наталля ХАДАКОВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.