Беларусь мая — мова і песня

Тыдзень папулярызацыі беларускай мовы праходзіць у нашым раёне. Да яго прымеркаваны розныя тэматычныя мерапрыемствы, якія наладжваюцца бібліятэчнымі і клубнымі работнікамі, настаўнікамі і вучнямі школ раёна.
Так, супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі праводзяць літаратурныя хвілінкі “Які гэта цуд — слова, мова твая”. Рабяты знаёмяцца з навінкамі беларускай літаратуры, чытаюць на памяць вершы славутых землякоў, загадваюць і адгадваюць загадкі на роднай мове.
У цэнтральнай раённай бібліятэцы наладжваюцца гадзіны паэзіі “Роднага слова краніся”, а бібліятэкары сельскіх бібліятэк для вучняў мясцовых школ праводзяць інфармацыйныя гадзіны, інфарміны, літаратурныя вечары.
Шмат цікавых і змястоўных мерапрыемстваў на праходзячым Тыдні арганізоўваецца і праводзіцца ў навучальных установах. Гэта і турніры знатакоў мовы, і літаратурныя гасцёўні, і віктарыны па беларускіх казках, і інтэлектуальныя гульні, і “Поле цудаў”.
Пахвальна, што хлопчыкі і дзяўчынкі прымаюць самы актыўны ўдзел у мерапрыемствах, тым самым больш глыбока пазнаюць мілагучнасць роднай мовы, адкрываюць для сябе новых беларускіх паэтаў і празаікаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.