Было б жаданне, а работа — знойдзецца!

За мінулы год па пытаннях працаўладкавання ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама звярнуліся 1188 чалавек, з іх 734 — беспрацоўныя. Дапамаглі знайсці работу 709 грамадзянам.
У адпаведнасці з заяўкамі суб’ектаў гаспадаранная сёлета маецца патрэбнасць у 108 работніках, аднак узровень адукацыі зарэгістраваных у сектары занятасці грамадзян не дае магчымасці ў поўнай меры забяспечыць кадравы попыт. Таму асноўны ўпор сёлета робіцца на прафесійнае абучэнне і перападрыхтоўку. Дарэчы, летась на павышэнне прафесійнага ўзроўню намі накіравана 70 беспрацоўных. Выконваючы заяўкі ААТ “Кіраўсквадгас”, “Аўтапарк №14”, УКП “Жылкамгас”, райспажыўтаварыства, райаграпрамтэхзабеспячэння, СВК “Калгас “Беларусь”, 23 жыхары раёна прайшлі абучэнне пад гарантаванае працаўладкаванне.
Усяго ў 2010 годзе для забеспячэння занятасці насельніцтва створана 200 рабочых месцаў, у тым ліку 117 — суб’ектамі малога прадпрымальніцтва. З выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі арганізаваны 24 рабочыя месцы для працаўладкавання беспрацоўных. Засталося нявыкананым заданне па стварэнні новых рабочых месцаў ПГВУП “Юлід-гандаль”, а ў сельскагаспадарчых арганізацыях такая работа летась наогул не праводзілася.
Пры фінансавай падтрымцы са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва прадпрымальніцкую дзейнасць аформілі 6 беспрацоўных, у іх ліку 2 — гараджане.
У мінулым годзе аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 6 грамадзянам, якія па накіраванні нашага ўпраўлення прайшлі прафесійнае абучэнне ў рамках “Маладзёжнай палітыкі”. Пры гэтым наймальнікам часткова кампенсаваны затраты па аплаце працы 5 беспрацоўных.
За кошт устаноўленай наймальнікам броні поўнасцю выканана заданне па працаўладкаванні асоб (30), якія маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне і не здольныя на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы.
Што датычыцца выканання Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдачных сем’ях”, то за прайшоўшы год упраўленнем аказана садзейнічанне ў занятасці 15 грамадзянам. Удзельная вага абавязаных асоб, працаўладкаваных на пастаянную работу, складае 100%.
Летась у мэтах садзейнічання занятасці беспрацоўных у наш раён на пастаяннае месца жыхарства пераехала адна сям’я, якой выплачана кампенсацыя ў памеры 2,7 млн.руб.
Значна перавыканана заданне (123,3%) за прайшоўшы год па колькасці занятага ў аплачваемых грамадскіх работах насельніцтва. Усяго ў іх прыняло ўдзел 333 чалавекі, у тым ліку 246 гараджан.
У мэтах забеспячэння часовай занятасці навучэнцкай моладзі ў вольны ад вучобы час 109 юнакам і дзяўчатам была прадастаўлена магчымасць прыняць удзел у аплачваемых работах.
У мінулым годзе надышлі тэрміны вяртання бюджэтнай пазыкі для адкрыцця новых рабочых месцаў суб’ектамі гаспадарання: ПГУП “Трымікс”, ППУП “Аўтатэхпартнёр”, ПГУП “ЛК-гандаль”, ПГУП “Чабарок гандаль”, ПГУП “Поспех-люкс”, УКП “Жылкамгас”, ДУКДБП “Кіраўская ПМК-255”, УКДПП “Рамбуд”. Грашовыя сродкі вернуты дзяржаве ва ўстаноўленыя тэрміны, за выключэннем апошняга. Дарэчы, УКДПП “Рамбуд” на стварэнне 20 рабочых месцаў выдзелена 300 млн.руб. На сённяшні дзень тут не ўкамплектаваны поўнасцю рабочыя месцы з-за нізкай заработнай платы. У сувязі са складаным фінансавым становішчам першы і другі плацеж у памеры 120 млн. руб. за даўжніка ажыццявіў УКП “Жылкамгас”, які выступіў паручыцелем.
Усяго за мінулы год рознымі відамі дзейнасці былі заняты 90,8% беспрацоўных грамадзян, на што зрасходавана 264,3 млн.руб.
Сёлета на ўліку ва ўпраўленні знаходзіцца 80 беспрацоўных грамадзян пры 108 вакансіях. Зараз у жыхароў раёна маецца магчымасць набыць такія спецыяльнасці, як стропальшчык, бетоншчык, цясляр. Тым больш, што гарантавана іх працаўладкаванне.
Наталля ХАХОЛ,
загадчык
сектара занятасці
насельніцтва
ўпраўлення па працы, занятасці
і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.