Да ўлады — з пытаннямі

За 2010г. падчас вусных прыёмаў грамадзян пасадавымі асобамі райвыканкама да старшыні райвыканкама У.У.Піскіжава звярнулася 47 чалавек, яго намеснікаў — 71 чалавек. Магчымасць звярнуцца да кіраўніка раёна па “прамой тэлефоннай лініі” выкарысталі 33 чалавекі, 40 — патэлефанавала на “гарачую лінію” райвыканкама. За год у райвыканкам паступіла ад грамадзян 196 зваротаў, у інфармацыйную службу “адно акно”, якая пачала сваю дзейнасць у маі мінулага года, звярнулася каля 1700 чалавек. У ходзе выязных прыёмаў грамадзян старшынёй райвыканкама, яго намеснікамі, старшынёй раённага Савета дэпутатаў, кіраўнікамі арганізацый раёна прынята 69 чалавек.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.