Для аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння

Як і ў папярэднія гады, летась работа па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні жыхароў раёна праводзілася ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №542 “Аб санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні насельніцтва”.
Па становішчу на 1 студзеня 2010 года у раёне налічвалася 7333 працуючых, згодна гэтай колькасці быў даведзены план паступлення пуцёвак, за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання — 109 пуцёвак: 35 — у санаторыі для дарослых, 13 — у санаторыі для бацькоў з дзецьмі і 61 — у дзіцячыя санаторыі.

Фактычна ў раён паступіла і было выкарыстана 120 пуцёвак, у тым ліку, як і планавалася, 35 — у санаторыі для дарослых, 21 — у санаторыі для бацькоў з дзецьмі, што склала 161,5% да плана, і 64 пуцёўкі — у дзіцячыя санаторыі (104,9%). У цэлым звыш плана было атрымана 11 пуцёвак. Усяго аздароўлена 127 чалавек, у тым ліку 78 дзяцей ва ўзросце да 18 год.
На набыццё пуцёвак у санаторыі летась было зрасходавана 117 млн.руб. са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. У выглядзе частковых даплат за выдадзеныя пуцёўкі на рахунак фонду дзяржаўнага сацыяльнага страхавання паступіла 12,9 млн.руб., што складае 11% ад сумы затрачаных сродкаў. Трэба адзначыць, што 71 пуцёўка для дзяцей да 18 год выдадзена бясплатна.
Санаторна-курортнае лячэнне насельніцтва раёна ў асноўным праводзілася ў здраўніцах Рэспублікі Беларусь. Разам з тым, паступіла і было выкарыстана 7 пуцёвак для дзяцей у санаторый “Беларусь” (г.Друскінінкай), 4 — для бацькоў з дзецьмі ў санаторый “Белоруссия” (г.Місхор), 3 — у санаторый “Беларусь” (г.Друскінінкай), 2 — у аддзяленне для бацькоў з дзецьмі санаторыя “Белая Русь” (г.Туапсе), 3 — у санаторый для дарослых “Беларусь” (г.Сочы), 4 — у санаторый “Белоруссия” (г.Юрмала) і 1 пуцёўка — у санаторый “Белая Русь” (г.Туапсе).
Паслугамі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ў 2010 годзе скарысталіся 22 % работнікаў сельскай гаспадаркі; 21,2% — адукацыі; 14,2% — аховы здароўя; 11,8% — гандлю; 3,9% — жыллёва-камунальнай і бытавой гаспадаркі; 2,4% — культуры; 1,6% — прамысловасці; 22,8 % — іншых галін.
Як і раней, размеркаванне пуцёвак па арганізацыях праводзілася згодна колькасці працуючых з улікам заявак, пададзеных камісіямі па аздараўленні, а таксама ў залежнасці ад наяўнасці даведак, выдадзеных установамі аховы здароўя аб патрэбе работнікаў у санаторна-курортным лячэнні.
Варта адзначыць, што ў раён у дастатковай колькасці паступае пуцёвак у дзіцячыя санаторыі і ў санаторыі для бацькоў з дзецьмі. Забяспечыць жа пуцёўкамі ў санаторыі ўсіх маючых у тым патрэбу дарослых не ўяўляецца магчымым, паколькі такіх пуцёвак недастаткова.
На працягу года ў раёне праводзілася работа па аздараўленні школьнікаў у дзённых і кругласутачных лагерах за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Усяго на працягу года аздароўлена 1859 дзяцей (76,4% ад агульнай колькасці школьнікаў), у тым ліку 1350 дзяцей — у дзённых лагерах і 509 — у лагерах з кругласутачным знаходжаннем. На патанненне кошту пуцёвак 12 дзецям-сіротам і 4 дзецям-інвалідам у лагеры з кругласутачным знаходжаннем дзяцей за кошт сродкаў раённага бюджэта зрасходавана 3499 тыс.руб.
На аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне насельніцтва раёна выдзяляюцца і сродкі з рэспубліканскага бюджэту для выдачы пуцёвак дзецям-інвалідам, непрацуючым ветэранам Міністэрства працы і інвалідам, ветэранам і атэставанай катэгорыі служачых сілавых структур, дзецям, пражываючым на тэрыторыі перыядычнага радыяцыйнага кантролю.
Са знаходзячыхся на ўліку ў раёне 60 дзяцей-інвалідаў камісіяй УКК 12 дзецям было рэкамендавана санаторнае лячэнне. Звярнуліся за пуцёўкамі 6 бацькоў дзяцей-інвалідаў, усе яны прайшлі курс санаторна-курортнага лячэння ў саправаджэнні дарослых.
Штогод па лініі аддзела адукацыі райвыканкама праводзіцца санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне дзяцей, пражываючых на тэрыторыі перыядычнага радыяцыйнага кантролю ў выглядзе групавога заезду ў здраўніцы. За мінулы год 92 дзіцяці з в. Чыгірынка і а/г Стайкі наведалі здраўніцы, з іх 56 дзяцей прайшлі курс санаторнага лячэння і 36 дзяцей — аздараўлення. 1 дзіцяці-інвалід атрымаў санаторнае лячэнне згодна льгот па арт.18 закона Рэспублікі Беларусь “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС”. Зрасходавана на гэтыя мэты 87,8 млн.руб. сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
За 2010 год выдадзена 54 пуцёўкі непрацуючым ветэранам і інвалідам Міністэрства працы. У тым ліку аздароўлена 11 інвалідаў II групы, якім пуцёўкі былі выдадзены без аплаты. Сума сродкаў на пуцёўкі для дадзенай катэгорыі грамадзян склала 45,7 млн.руб. У выглядзе частковых даплат за пуцёўкі вернута 6,8 млн.руб., што складае 14,9% ад затрачаных сродкаў.
Акрамя таго, 4 пуцёўкі выдадзены ветэранам сілавых структур, у прыватнасці, ветэранам Міністэрства абароны.
Прайшлі курс санаторна-курортнага лячэння па 2 навучэнцы з Жыліцкага сельскагаспадарчага каледжа і ліцэя №15.
У 2011 годзе будзе прадоўжана работа па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельнітцва раёна за кошт сродкаў рэспубліканскага сацыяльнага страхавання і сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Таццяна КАПЦЕЕВА,
галоўны спецыяліст
прадстаўніцтва Магілёўскага
абласнога упраўлення
Рэспубліканскага цэнтра
па аздараўленні
і санаторна-
курортным лячэнні
насельніцтва
Кіраўскага раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.