Каб не здарылася бяды

Літаральна ў лічаныя мінуты прыбыла аварыйная служба раёна газазабеспячэння да д.16а па вул.Ленінскай райцэнтра, адкуль паступіў трывожны сігнал: у пад’ездзе №2 адчуваецца пах газу.
Брыгада аварыйшчыкаў пад кіраўніцтвам інжынера В.І.Аўсяніка ўважліва абследавала трубы, па якіх паступае “блакітнае паліва” ў кватэры жыхароў, і ў хуткім часе выявіла невялікую адтуліну, з якой выходзіў газ.
Дзякуючы ўважлівасці жыхароў і зладжаным дзеянням газавікоў сітуацыя выпраўлена, хаця ўсялякае магло здарыцца…
Як адзначылі ў раёне газазабеспячэння, па вы-кліках жыхароў раёна ў мінулым годзе аварыйнай службе даводзілася выязджаць 81 раз: 78 — да карыстальнікаў прыроднага газу і 3 — звадкаванага.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.