Кароткім радком

Падспор’е. Лепшым здатчыкам малака па Дабаснянскім сельсавеце за студзень бягучага года стаў С.Я.Вараб’ёў, які з уласнага падвор’я прадаў дзяржаве 1165 кг прадукцыі і атрымаў за гэта звыш 1 мільёна рублёў.
Абучэнне. З пачатку бягучага года ў вучэбна-курсавым камбінаце райсельгасхарчу прайшлі абучэнне 20 грамадзян, якія адказваюць за электрагаспадарку сельгаспрадпрыемстваў, а таксама 26 аператараў машыннага даення кароў.
Дызайн. У хуткім часе наведвальнікі раённага Дома культуры змогуць ацаніць якасць работы калектыву цэха дрэваапрацоўкі УКП «Бытпаслугі»: зараз яны рамантуюць усе 475 крэслаў глядзельнай залы.
Фонд. На абанеменце і ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі 50 тысяч кніг, аудыё- і відэаматэрыялаў, імі зараз карыстаюцца 4296 чытачоў рознага ўзросту.
Факт. За мінулы год у разліку на 1000 жыхароў раёна зафіксавана амаль па 54 парушэнні правапарадку.
Ацяпленне. Лютаўскія маразы прымусілі некаторых гаспадароў уласных домаўладанняў папоўніць запасы паліва: за апошнія 5 дзён у райпаліўзбыт звярнуліся 35 жыхароў раёна за выпіскай торфабрыкету і дроў, якія прадпрыемствам своечасова дастаўлены да месца прызначэння.
Падстрахоўка. 140 гаспадароў уласнага жылля заспакоены захаванасцю нажытай маёмасці: яны карыстаюцца паслугамі цэнтралізаванай сістэмы раённага аддзялення Дэпартамента аховы.
Недабор. За студзень г.г. жывёлаводы СВК «Калгас «Свярдлова» на адкорме маладняку буйной рагатай жывёлы атрымалі ў сярэднім за суткі ўсяго па 209 г прываг.
Пільнасць. За парушэнне Правілаў дарожнага руху з пачатку года супрацоўнікамі ДАІ складзена 792 пратаколы (+260 да адпаведнага перыяду 2010 г.).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.