Лыжныя гонкі па-кіраўску

У мінулую суботу адбылося раённае фізкультурна-спартыўнае свята “Кіраўская лыжня-2011”.
У гэты дзень на заснежаных маўляўнічых прасторах недалёка ад Мазураўскага возера сабралася шмат аматараў здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку. Нават моцны лютаўскі мароз і вецер не перашкодзіў ім паспрачацца за званне лепшых лыжнікаў і проста правесці вольны час на свежым паветры ў цудоўнай атмасферы здаровага спартыўнага саперніцтва.
Лыжныя забегі наладжваліся сярод удзельнікаў розных узроставых катэгорый. Аднак першымі стартавалі кіраўнікі устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна: жанчынам і мужчынам было прапанавана пераадолець лыжную дыстанцыю даўжынёй у 1 км. Лідарам першага забегу стаў старшыня райвыканкама У.У.Піскіжаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.