Нашы славутыя землякі

У рэдакцыйна-выдавецкай установе “Літаратура i Мастацтва” выйшла ў свет новая кнiга вядомага беларускага пiсьменнiка, ураджэнца Кіраўшчыны Уладзiмiра Саламахi “Там, дзе самота I радасцi…“ У яе ўвайшлi дзве аповесцi, адна з iх дала назву кнiзе, а другая называецца “Напрадвеснi”. Аповесці чытаюцца на адным дыханні, а юныя героі твораў выклікаюць сімпатыі і павагу.
Героі, якіх адкрывае для нас празаік, заканчваюць школу, робяць складаны для сябе выбар: куды пайсці працаваць, які накірунак для далейшай вучобы выбраць, дзе жыць — застацца ў вёсцы ці паехаць у горад.
Творы прысвечаны старшакласнiкам, якiя ўжо на парозе вялiкага самастойнага жыцця: зараджаецца першае каханне, з’яўляюцца сумненнi, цi так яны робяць у сваiм жыццi, як трэба, чаму рэчаiснасць такая жорсткая i несправядлівая i як захаваць сваю годнасць у тых нялёгкiх сiтуацыях, у якiя яны трапляюць… Наперадзе ў кожнага з маладых герояў аповесцей — свая дарога, але як на ёй не схiбіць, каб застацца самiм сабой?
Кнiга выйшла ў серыi ”Пераходны ўзрост”, але будзе цiкавай для чытачоў розных пакаленняў.
Мiхась КАВАЛЁЎ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.