НАЗНАЧЭННІ

17 лютага 2011 года на пасаду начальніка аддзела адукацыі райвыканкама назначана Галіна Паўлаўна СЛАБОДНІКАВА.
Нарадзілася Г.П.Слабоднікава ў 1971 годзе ў в.Гарадзец Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1990 годзе закончыла Горацкае педвучылішча, у 1997 годзе — завочна Магілёўскі педагагічны інстытут імя А.А.Куляшова па спецыяльнасці беларуская мова і літаратура.
Працоўную дзейнасць пачала ў 1990 годзе настаўніцай пачатковых класаў Гарадзецкай БШ.
З 1995 па 2004 гады працавала намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Гарадзецкай БШ. З 2005 па 2007 гады — дырэктарам ВПК “Гарадзецкая БШДС”, а з мая 2007 па люты 2011 г.г. — дырэктарам Паўлавіцкай школы імя Г.А.Худалеева.

НАЗНАЧЭННІ

На пасаду дырэктара прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Кіраўскі кансервавы завод» назначаны Юрый Іванавіч МАСКАЛЁЎ.
Нарадзіўся Ю.І.Маскалёў у 1960 годзе ў г. Маскве. У 1989 годзе закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2005 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Пасля службы ў радах Савецкай Арміі працоўную дзейнасць пачаў у саўгасе “Ямнае” Быхаўскага раёна, затым працаваў на розных пасадах у гаспадарках Асіповіцкага і Магілёўскага раёнаў.
З 1997 года Юрый Іванавіч жыў і працаваў у нашым раёне: быў намеснікам старшыні калгаса “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, старшынёй праўлення СВК “Стаўпішчы”. З 2004 па 2005 год працаваў намеснікам старшыні Шклоўскага райвыканкама, а з красавіка 2005 па верасень 2010 года — намеснікам дырэктара ААТ “Бабруйскі мясакамбінат”.
Са снежня 2010 года Ю.І.Маскалёў выконваў абавязкі дырэктара кансервавага завода. Жанаты.

НАЗНАЧЭННІ

Начальнікам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя назначаны Мікалай Васільевіч ТРЫБУШ.
Нарадзіўся М.В.Трыбуш у 1974 годзе ў г. Бабруйску. У 1999 годзе закончыў Мінскі недзяржаўны інстытут сучасных ведаў.
З 2000 года Мікалай Васільевіч працаваў таваразнаўцам, юрысконсультам у ААТ “Бабруйская абутковая фабрыка”.
З лістапада 2002 года — вядучы спецыяліст у Бабруйскай гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а з сакавіка 2007 года — галоўны спецыяліст. Са жніўня 2009 года М.В.Трыбуш працаваў у ДУКДП “Міжраённы домабудаўнічы камбінат” (г.Бабруйск) вядучым спецыялістам па ахове працы і тэхніцы бяспекі, а са студзеня 2010 года — начальнікам аддзела аховы працы і тэхнікі бяспекі. Жанаты, у сям’і выхоўваецца адно дзіця.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.