Па пытаннях аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння

На базе СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага прайшоў рэспубліканскі семінар-нарада, на якім былі разгледжаны вынікі работы па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва краіны за 2010 год і мінулую пяцігодку ў цэлым, пастаўлены задачы на бягучы год.
У семінары прымалі ўдзел прадстаўнікі Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага аблвыканкама, шэрагу міністэрстваў і ведамстваў, начальнікі прадстаўніцтваў абласных упраўленняў Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, уласнікі і кіраўнікі санаторна-курортных арганізацый, аб’яднанняў.
Цікаўнасць да тэмы семінара праявіў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.Ц.Глаз.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў семінара-нарады, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама В.А.Малашка адзначыў, што вызначаная тэма надзвычай актуальная для Магілёўшчыны. Яе санаторна-курортная база складалася гістарычна, не ўсім установам па розных прычынах удалося выжыць, адмоўны уплыў аказалі і наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Сёння запатрабаванасць у такім відзе паслуг высокая, таму абласная ўлада падтрымлівае дзейнасць санаторна-курортных арганізацый, мэтанакіравана займаецца ўмацаваннем і ўдасканальваннем іх матэрыяльна-тэхнічнай базы.
У вобласці значная ўвага надаецца аздараўленню дзіцячага насельніцтва, асабліва пражываючага ў зоне радыяцыйнага кантролю: у 2010 годзе 17 тысяч дзяцей Магілёўшчыны прайшлі санаторна-курортнае лячэнне, больш за 50 тысяч — у летніх аздараўленчых лагерах, што, безумоўна, дало свой эфект у плане ўмацавання здароўя і самаадчування рабят.
Як падкрэсліў В.А.Малашка, работа па забеспячэнні якасці санаторна-курортных паслуг будзе працягвацца і далей. На чацвёртым Усебеларускім народным сходзе пастаўлена задача дабіцца таго, каб Беларусь у 2011-2015 гадах увайшла ў колькасць 50-ці краін з найвышэйшым індэксам чалавечага патэнцыялу. І, у першую чаргу, складаемымі гэтага індэксу з’яўляюцца паказчыкі здароўя і працягласці жыцця. Таму так важная работа на ніве аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва.
Старшыня райвыканкама У.У.Піскіжаў расказаў гасцям аб нашым раёне, пазнаёміў з яго турыстычнымі магчымасцямі.
Аб тым, якія захады прадпрымаліся праўленнем СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, каб надаць сваёй здраўніцы адпавядаючы сучасным патрабаванням узровень, паведаміў прысутным яго кіраўнік А.У.Шаплыка.
А сноўным аб’ектам увагі стаў санаторый імя К.П.Арлоўскага. Як вядома кіраўчанам, рассветаўская здраўніца пасля праведзенай рэканструкцыі, перааснашчэння і добраўпарадкавання прыняла першых кліентаў на адпачынак і аздараўленне.
(Працяг у раённай газеце ад 15 лютага).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.