Пераканаўчая перамога

Як нам паведаміў дырэктар ДЮСШ В.Я.Галомзік, на стаўшай дамашняй Бабруйскай арэне «Спартак» каманда «Кіраўск-ДЮСШ» атрымала дзве перамогі запар у чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе ў першай лізе — 8:4 над «Гаспадаром» (Баранавічы) і 13:5 над «Неманам» (Ліда). Бяспройгрышная шасціматчавая серыя вывела кіраўчан у лідары групы «Захад». Чарговы матч наша каманда правядзе таксама на «Спартаку» ў суботу, 26 лютага, у 13 гадзін з «Гранітам-2» (Мікашэвічы).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.