Першыя таматы — у красавіку

На двары пануе па-зімоваму сцюдзёнае надвор’е, а ў вытворчых памяшканнях цяплічнага камбіната СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага ва ўсю зелянеюць і пачынаюць зацвітаць калівы таматаў.
Расліны высадзілі ў грунт у сярэдзіне студзеня. Імі заняты 3 гектары. Чакаецца, што ўжо ў красавіку калівы пачнуць даваць свае першыя плады. Для гэтага ім хапае і святла, і цяпла, і, вядома ж, клапатлівага догляду працуючых тут агароднінаводаў. Даглядаюць таматы 28 цяплічніц. Адна з іх — Святлана Бяляўская (на здымку справа) займаецца гэтай справай 13 год. Яна шчодра дзеліцца з напарніцай Ганнай Новікавай, якая працуе ў цяплічным камбінаце адзін год.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.