Прызы — пераможцам

Як мы паведамлялі, напрыканцы 2010 года рэдакцыя падвяла вынікі творчага конкурсу “Яны змагаліся за Радзіму”, прысвечанага 65-годдзю Вялікай Перамогі, вызначыла пераможцаў і запрасіла іх да сябе за абяцанымі прызамі. Сабраць усіх адначасова не ўдалося, але паступова прызы знайшлі сваіх гаспадароў.
За ўспаміны аб тым, як кавалася Перамога, пераможцам конкурсу быў прызнаны ветэран Вялікай Айчыннай вайны Р.Д.Бравусаў. У намінацыях “проза, публіцыстыка” адзначаны М.К.Алейнікаў (а/г Любонічы), “паэзія” — Галіна Садоўская (в.Чыгірынка), і заахвочвальны прыз рэдакцыі атрымала Таццяна Самбур (г.Кіраўск).
Віншуем усіх з творчым поспехам!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.